Продажы iPhone у Кітаі ўпалі. Гэта дрэнны знак для Apple
Для амерыканскага вытворцы смартфонаў кітайскі рынак з’яўляецца адным з ключавых. Дрэнныя продажы могуць быць прадвеснікам праблем для Apple.
Агенцтва Bloomberg са спасылкай на аналітыкаў банка Jefferies паведамляе, што за кастрычнік Apple страціла ад 4 да 5% кітайскага рынку. Хоць да гэтага продажы iPhone у КНР выраслі на 5,7%. «Папулярнасць iPhone ў мінулым не выклікала сумненняў, але цяпер пазіцыя Apple у сферы смартфонаў пахіснулася», — заявіў аналітык Эдысан. Эксперт не выключыў, што ў будучыні «сітуацыя толькі пагоршыцца».
Аналітыкі звязваюць пагаршэнне паказчыкаў з негатыўным трэндам на рынку смартфонаў у цэлым і праблемамі ў ланцужках паставак новых тэлефонаў мадэльнага шэрагу iPhone 14. Як мяркуецца, у Кітаі вырабляюць каля 90% прадукцыі Apple, аднак мясцовыя ўлады абмяжоўваюць працу фабрык праз каранавірус. Таксама СМІ паведамлялі, што Apple плануе скараціць вытворчасць iPhone 14 праз няўдалы старт.
Читать на dev.by