Прадуктыўнасць ці павага калег? З’явілася даследаванне пра ўспрыманне юзераў ШІ

Інструменты на базе генератыўнага штучнага інтэлекту, такія як ChatGPT, Claude і Gemini, эканомяць супрацоўнікам час і паскараюць выкананне задач. Аднак іх выкарыстанне ў працы можа нашкодзіць рэпутацыі. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты з Універсітэта Дзьюка, якія праводзілі даследаванне на гэтую тэму сярод больш як 4400 чалавек.

6 каментарыяў

Аўтары працы выявілі прадузятае стаўленне да супрацоўнікаў, што звяртаюцца па дапамогу да ШІ. Інакш кажучы, за павышэнне прадуктыўнасці даводзіцца плаціць павагай калег.

Цікава, што працаўнікі, якія карыстаюцца ШІ, самі чакаюць, што іх будуць лічыць менш працавітымі. І гэтыя страхі пацвярджаюцца на практыцы.

«Людзі, якія выкарыстоўваюць ШІ-інструменты, сутыкаюцца з негатыўнымі меркаваннямі пра сваю кампетэнтнасць і матывацыю з боку іншых… Гэта стварае парадокс: інструменты ШІ, што павышаюць прадукцыйнасць, могуць адначасова паляпшаць выніковасць і шкодзіць прафесійнай рэпутацыі», — адзначаюць даследчыкі.

Таксама высветлілася, што адмоўнае ўспрыманне калег, якія карыстаюцца ШІ, не залежыць ад узросту, полу і прафесіі ўдзельнікаў даследавання. Тыя, хто карыстаецца ШІ радзей (менш за адзін раз на тыдзень), лічаць тых, хто робіць гэта часта, гультаямі і непрыдатнымі для выканання некаторых задач. Аднак калі мяркуецца, што выкарыстанне ШІ ў пэўнай задачы пойдзе на карысць, то і карыстальнікі ШІ ўспрымаюцца як больш прыдатныя для яе выканання.

Гейтс: праз 10 гадоў будзем працаваць 2 дні на тыдзень дзякуючы ШІ
Па тэме
Гейтс: праз 10 гадоў будзем працаваць 2 дні на тыдзень дзякуючы ШІ
У Google расказалі просты спосаб вызначыць свае самыя прадукцыйныя гадзіны
Па тэме
У Google расказалі просты спосаб вызначыць свае самыя прадукцыйныя гадзіны

Читать на dev.by