Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Праграмісты зарабляюць на папраўцы кода, створанага вайб-кодэрамі

Фрылансеры знайшлі новую крыніцу даходу — выпраўленне праектаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту «на каленцы». Вайб-кодынг дазваляе хутка сабраць прататып аплікацыі, але часта пакідае за сабой мноства памылак.

Пакінуць каментарый

Як адзначае 404 Media, на практыцы вайбкодынгавыя праекты пакутуюць ад дзірак у бяспецы, нестабільных функцый і нязручнага інтэрфейсу. На рынку ўжо з’явіліся цэлыя сэрвісы па «ўборцы» пасля вайб-кодэраў.

Распрацоўшчык Хамід Сідзікі распавёў, што больш за два гады прапануе на Fiverr паслугі «vibe code fixer» і працуе з 15–20 кліентамі на пастаяннай аснове. Па яго словах, часцей за ўсё даводзіцца выпраўляць неўзгоднены дызайн інтэрфейсаў, неаптымальны код і няякасныя анімацыі.

Буйныя кампаніі таксама наймаюць такіх спецыялістаў. Напрыклад, на платформе VibeCodeFixers.com ужо зарэгістравана каля 300 спецыялістаў, гатовых узяцца за такія заказы.

Заснавальнік сэрвісу Сватантра Сохні адзначае, што часцей за ўсё да яго звяртаюцца менеджары прадукту, прадаўцы або ўладальнікі малога бізнесу. Для іх вайб-кодынг — зручны спосаб паказаць ідэю ў выглядзе прататыпу, але не гатовае рашэнне для прадакшэну. Даданне новых функцый нярэдка ламае старыя, а выдаткі на ШІ-токены на завяршальнай стадыі распрацоўкі робяцца празмернымі.

Сохні лічыць, што сама практыка вайб-кодынгу застанецца як інструмент хуткіх прататыпаў, але роля чалавека-распрацоўшчыка захоўваецца. «Мы ўсё роўна будзем патрэбныя, каб трымаць ШІ на павадку», — кажа ён. З’яўленне «чысцільшчыкаў вайб-кода» стала новым сегментам ІТ-паслуг, адзначае выданне.

«Кампетэнтнасць сцякае праз пальцы»: чаму вайб-кодынг палохае праграмістаў

Па тэме

Цяпер яшчэ і «вайб-хакінг»: Anthropic распавяла як ШІ-агенты сталі кіберзброяй
Цяпер яшчэ і «вайб-хакінг»: Anthropic распавяла, як ШІ-агенты сталі кіберзброяй

Чытайце таксама
«Калі вы стаміліся ад ШІ — вам не здаецца»: інжынер пра выгаранне, пра якое не кажуць у ІТ

1 каментарый
Nvidia перавяла 30 000 распрацоўшчыкаў на ШІ-кодынг — аб'ём кода патроіўся

3 каментарыя
«ШІ — гэта базука»: партнёр a16z назваў татальны вайб-кодынг памылкай

Айцішнік, які прыдумаў тэрмін «вайб-кодынг», ужо прасоўвае новы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.