Пракурорка Парыжа расказала пра супрацоўніцтва Дурава са следствам
Французская пракуратура заявіла, што справа супраць бізнэсоўца — паказальная. Прычынай затрымання стала адмова платформы ад супрацоўніцтва з французскімі праваахоўнікамі.

У эфіры Радыё RTL пракурорка Парыжа Лор Беко ў адказ на пытанне, што цяпер адбываецца з Дуравым, заявіла: «Гэта цалкам укладваецца ў рамкі супрацоўніцтва з судовымі органамі цяпер». Пракурорка дадала, што бізнэсовец спраўна адзначаецца два разы на тыдзень у камісарыяце паліцыі, згодна з судовым кантролем.
«Аддзел барацьбы з кіберзлачынствамі некалькі разоў атрымліваў апавяшчэнні і некалькі разоў звяртаўся да платформы Telegram з просьбай ідэнтыфікаваць зламыснікаў. Але платформа не адказала на гэтыя запыты», — паведаміла Беко.
Пракурорка заўважыла, што ў Францыі існуе спецыяльны закон, які дазваляе прыцягваць да адказнасці ўладальнікаў за адміністраванне інтэрнэт-платформаў, якія выкарыстоўваюцца для незаконных аперацый.
«Гэтая справа з’яўляецца паказальнай у плане дзеянняў, якія вядзе Служба па барацьбе з кіберзлачыннасцю пракуратуры Парыжа», — падкрэсліла яна. Аднак Беко не адказала, ці гатовыя французскія праваахоўныя органы ў такім выпадку затрымаць кіраўніка X Ілана Маска.
Раней парыжскі суд выставіў Дураву папярэднія абвінавачванні ў саўдзеле ў арганізаванай злачыннасці і распаўсюдзе незаконнага кантэнту. Расследаванне ў справе можа заняць некалькі месяцаў. Сам Дураў адхіліў абвінавачванні ў сваім тэлеграм-канале.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.