Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Паведамляюць, што аднавіўся прыём на PBH у «скасаваных» акругах

У чатах пішуць, што ўжо сёння прымалі дакументы ў ВЦ Мінска. На сайце зноў з’явіліся слоты для запісу ў Магілёве і Гомелі.

6 каментарыяў

У чатах пішуць, што ўжо сёння прымалі дакументы ў ВЦ Мінска. На сайце зноў з’явіліся слоты для запісу ў Магілёве і Гомелі.

У чатах «Лоўля дат на візу» і Poland. Business Harbour_Belarus пайшлі паведамленні пра тое, што на сайце VFS зноў ёсць слоты для падачы на візу PBH ў нядаўна скасаваных гарадах — Гомелі і Магілёве.

Адносна Мінска карыстальнікі чатаў паведамляюць, што слоты на PBH з’явіліся 5 снежня ўвечары, а сёння зранку супрацоўнікі ВЦ па тэлефоне пацвердзілі аднаўленне асабістай падачы на PBH. Проста цяпер свабодных слотаў у Мінску няма.

«Пацвярджаю, датэлефанаваўся ў ВЦ толькі што: сказалі, што ад сённяшняга дня адноўлены прыём дакументаў па PBH ў мінскім ВЦ. Дакументы прымуць і можна запісвацца, але спыталіся, ці гэта першасная, ці другасная падача (мабыць, ёсць розніца, па першаснай сказалі: усё ок, падавайцеся). На радасцях не спытаўся пра Гомель і Магілёў, але думаю, так жа сама».

Што праўда, ёсць нюансы. Пішуць, што ў Мінску, Гомелі і Магілёве вярнулі падачу толькі асноўным заяўнікам-айцішнікам. Сямейнікам, якія суправаджаюць, візы там адразу не дадуць.

«У даведачнай па тэлефоне ВЦ паведамілі, што ў сужэнцаў і дзяцей не прымуць дакументаў у Мінску, Магілёве і Гомелі. На дадзены момант ім нават паводле спісаў PAIH патрэбныя дадатковыя дакументы, такія ж, як для паўторнай падачы: пацверджанне даходу ў Польшчы + рэгістрацыя ў Польшчы асноўнага носьбіта візы».

«Расказваю з мінскага ВЦ: мне як жонцы няможна падавацца цяпер з мужам. Дзецям, падобна, таксама».

Нагадаем, пра спыненне асабістай падачы на PBH ў ВЦ Мінска, Магілёва і Гомеля стала вядома ў апошніх чыслах лістапада. Запісы, зробленыя 28-29 лістапада, згарэлі. А з 5 снежня змяніліся правілы паўторнай падачы на PBH: цяпер заяўнік мусіць пацвердзіць выкарыстанне папярэдняй візы па прызначэнні. Падобна, узмацненне жорсткасці правіл і вяртанне PBH ў «скасаваныя гарады» звязаныя міжсобку.

Калі вашым сямейнікам адмовілі ў візах PBH па суправаджэнні, напішыце нам у @devby_insight_bot. Гэта ананімна.

У Мінску (+2 гарады) больш нельга падацца на візу PBH самастойна
У Мінску (+2 гарады) больш нельга падацца на візу PBH самастойна
Па тэме
У Мінску (+2 гарады) больш нельга падацца на візу PBH самастойна
У тых хто падаецца на PBH паўторна цяпер запатрабуюць справаздачу пра першую візу
У тых, хто падаецца на PBH паўторна, цяпер запатрабуюць справаздачу пра першую візу
Па тэме
У тых, хто падаецца на PBH паўторна, цяпер запатрабуюць справаздачу пра першую візу
Ліст консулу Брэст спісы PAIH. Што робяць айцішнікі чые запісы на PBH згарэлі
Ліст консулу, Брэст, спісы PAIH. Што робяць айцішнікі, чые запісы на PBH згарэлі
Па тэме
Ліст консулу, Брэст, спісы PAIH. Што робяць айцішнікі, чые запісы на PBH згарэлі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

2

балласт вроде супругов и детей полякам не нужен (хватает украинцев уехавших от войны), нужны только гребцы?)))

1

это запад нам снова подкидывет кризис - государство будет бесплатное образование детям айтишнеков давать, обеспечивать социальными благами, а потом они уедут, не отработав по распределению и в армии не отслужив

transniger
transniger Правдоруб в ооо рога и копыта

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

-2

Что ж ты, фраер, сдал назад

-1

сорри, не удержался)

1

не знаю какие вы "борцунские" фейковые телеграмы читаете, я верю только телевизору и передаче "панорама" вечером.