Ці варта мучыцца ў ІТ дзеля грошай? Тлумачыць псіхолаг
Распрацоўшчыца і вядомая фатографка-блогерка расказала devbу.io пра нялюбую працу, якая даводзіць да неўрозу і прымушае сумнявацца ў сабе.
Спыталіся ў псіхолага Святланы Дземчанка, ці варта мучыцца, калі акрамя грошай праца прыносіць адныя пакуты. І чаму звальненне з нялюбай працы не заўсёды робіцца лячэннем.
Распрацоўшчыца і вядомая фатографка-блогерка расказала devbу.io пра нялюбую працу, якая даводзіць да неўрозу і прымушае сумнявацца ў сабе.
Спыталіся ў псіхолага Святланы Дземчанка, ці варта мучыцца, калі акрамя грошай праца прыносіць адныя пакуты. І чаму звальненне з нялюбай працы не заўсёды робіцца лячэннем.
Пра што напісала распрацоўшчыца (колькі цытат)
Паводле адукацыі Таццяна — псіхолаг, але ў пошуках занятку з вышэйшай аплатай працы пераспрабавала шмат падпрацовак і ў выніку ўладкавалася hr-спецыялісткай у буйны аўтсорс. А затым перайшла ў праграмісткі.
— Спачатку ў мяне была эйфарыя ад таго, што ў мяне гэта атрымалася. Для мяне гэта была крутая гісторыя поспеху. Але чым больш я працавала, чым глыбей зануралася ў праграмаванне, чым складаней рабіліся задачы, тым больш зразумела мне станавілася, што я слабая праграмістка.
…Я ўвесь час працавала з пачуццём страху і бездапаможнасці. Я проста начыстую ТУПАЯ. Вось ёсць людзі, у якіх няма слыху, напрыклад — і рабі з імі што хочаш, яны ўсё роўна музыкамі не стануць. А ў мяне такая гісторыя з праграмаваннем.
І зразумела, калі не атрымліваецца, ты адчуваеш сябе бездапаможнай — а праца ператвараецца ў катаргу. Мне штоночы сніліся кашмары, што мяне звальняюць або што я не выканала свайго задання і не ведаю, што сказаць на працоўным мітынгу. Я ўвайшла ў хранічны стан неўрозу.
…Я думала пра тое, што добра было б займацца тым, што мне падабаецца, бо ў фотаздымцы я пачуваюся як рыба ў вадзе. Але мяне спыняў заробак. Было вельмі страшна зноў апынуцца ў беднасці. Таму я чаплялася за любы праект, і зноў дзяўбла код начамі, толькі б не страціць працы і свайго добрага заробку. Ну не веру я, што на творчасці можна зарабляць гэтак жа, як у тэхнічнай спецыяльнасці.
— Ёсць два погляды на працу. Першы: праца — гэта проста праца, яна прыносіць грошы, а ўсе астатнія патрэбы — у прызнанні, у самарэалізацыі, у чымсьці яшчэ — можна закрыць у іншых месцах.
Калі чалавек падзяляе такі погляд, праца займае толькі нязначную частку яго жыцця, і акрамя яе ў яго шмат іншых інтарэсаў. І так, чалавек можа адчуваць дыскамфорт ад працы, але яго ўзровень — зносны: бо ёсць баланс паміж тым, што ён укладвае, і тым, што атрымлівае наўзамен.
Іншы погляд: ужо калі працаваць, то толькі на «працы мары» — рабіць тое, што любіш і што добра атрымліваецца, зарабляць вялікія грошы, і вішанькай на торце — прыносіць карысць свету.
Вядома, другі падыход прадугледжвае, што праца займае вялікае месца ў жыцці чалавека і заўсёды звязаная з пакліканнем.
Але рэальнасць такая, што ідэальная праца будзе далёка не ў кожнага, так як праца — гэта абмен вашага часу, досведу, ведаў і ўменняў на тое, што вы пагадзіліся прыняць у якасці аплаты.
Варыянты аплаты могуць быць рознымі: камусьці важныя грошы, для кагосьці мае значэнне прызнанне, магчымасць самарэалізацыі або кар’ерны рост.
Як ацаніць, што не так з працай
Калі прымаецца рашэнне наконт працы, пачынаць трэба з двух пытанняў: для чаго вы працуеце і якія патрэбы вашая праца закрывае. Звядзіце баланс паміж тым, што вы ўкладваеце, і што атрымліваеце наўзамен, — незадаволенасць з’яўляецца там, дзе ён парушаны.
Калі капнуць глыбей, то чалавек можа выявіць:
яму (не) падабаюцца людзі, з якімі ён працуе;
яго экспертыза (не) адпавядае жаданаму ўзроўню;
навыкі і здольнасці (не) запатрабаваныя;
заробак і адказнасць (не) суадносяцца паміж сабой;
умовы працы і працоўная атмасфера (не) задавальняюць;
каштоўнасці кампаніі (не) ідуць насуперак яго ўласным жыццёвым мэтам і каштоўнасцям;
у працы (няма) сэнсу і карысці.
Як «трываць» працу
Ці варта «мучыцца» на нялюбай працы? Скажу, што любы здаровы арганізм імкнецца пазбегнуць дыскамфорту. Чалавек можа патрываць, калі мэта апраўдвае сродкі, але нават у гэтым выпадку яму неабходна:
уяўляць, колькі па часе працягнецца гэтая пакута — напрыклад, «год паднапружыцца, а потым свабода», «два гады так папрацаваць, і куплю кватэру»;
мець «болепатольныя» — хобі, спорт, штосьці, што будзе яго адцягваць;
шукаць варыянты адыходу.
Як зразумець, што трэба знайсці іншую працу (або памяняць умовы)
Ёсць сімптомы, якія няможна ігнараваць, так як гэта нясе ў сябе вельмі вялікую шкоду для чалавека:
самы галоўны — калі праца быццам бы высільвае: чалавек прыходзіць у офіс «ужо стомленым», падчас працы ён літаральна адчувае, як яна «высмоктвае» з яго энергію, ён не можа дачакацца канца працоўнага дня, а пры канцы выходных з жахам думае пра тое, што заўтра панядзелак;
калі ўсе думкі пра працу — толькі негатыўныя; вельмі шмат цялеснага напружання;
калі чалавек (або яго асяроддзе) заўважае, што стаў раздражняльным, нават бываюць выбухі гневу, бо назапашанае напружанне трэба неяк зліваць;
прыдушаны стан, апатыя;
калі ён часта хварэе, і чым даўжэй усё гэта цягнецца, тым часцей выяўляецца на фізічным узроўні — мігрэнямі, панічнымі атакамі, нервовымі цікамі і парушэннямі сну. Арганізм супраціўляецца на максімум — робіць усё, каб на працу не хадзіць.
Дарэчы, не заўсёды трэба мяняць працу, часам можна змяніць умовы — паразмаўляць з менеджарам пра тое, што для вас цяпер важна і чаго б вы хацелі. Магчыма, знойдзецца кампраміс, што задаволіць усіх.
https://unsplash.com/photos/TyQ-0lPp6e4
Чаму звальненне з нялюбай працы таксама пакутлівае
Цяпер пару слоў пра тое, чаму звальненне з «нясцерпнай» працы не становіцца лячэннем. Згуба працы, асабліва калі ты не сам сышоў, — перажываецца як страта. Чалавек праходзіць усе этапы гаравання: шок, разгубленасць, гнеў, торг, дэпрэсію — і часта не па адным разе, — і толькі потым прыходзіць да прыняцця.
Чалавек, які страціў працу, адчувае сваю непатрэбнасць, бескарыснасць — яго ж «выкінулі» на вуліцу. Яму сорамна і страшна, пакутуе яго прафесійная ідэнтычнасць і самаацэнка. На этапе гандлю чалавек часта згадвае, што праца, хоць і прычыняла яму боль, але ўсё ж прыносіла грошы «так, было дрэнна, але была стабільнасць…»
Як хутка чалавек пройдзе ўсе стадыі гаравання і прыйдзе да таго, каб цвяроза ацэньваць сітуацыю, залежыць ад унутраных і вонкавых рэсурсаў, якія ў яго ёсць на дадзены момант:
упэўненасці ў сабе;
стабільнага эмацыйнага стану;
падтрымкі з боку блізкіх;
фінансавай «падушкі» бяспекі.
Але потым чалавек прыйдзе да таго, што і гэты няпросты этап будзе пройдзены. І толькі ён будзе вырашаць, ці то рухацца наперад, у невядомасць, ці то адступіць назад — на дарогу, дзе кожны каменьчык знаёмы.
Тэхніка для прыняцця рашэння
Я магу прапанаваць простую тэхніку для прыняцця рашэння, яна завецца Дэкартавы каардынаты. Ёсць 4 пытанні, якія варта сабе задаць:
Што будзе, калі я гэтага не зраблю?
Чаго не будзе, калі я гэтага не зраблю?
Што будзе, калі я гэта зраблю?
Чаго не будзе, калі я гэта зраблю?
Гэтая тэхніка дазваляе ацаніць усе наступствы, шкоду, выгаду і варыянты развіцця падзей, і прыняць рашэнне.
Вы дачыталі гэты матэрыял да канца. Калі вы тут апынуліся, значыць, хутчэй за ўсё, вас штосьці зачапіла. Выдаткуйце яшчэ 30 секунд, калі ласка.
Беларускае ІТ нельга ўявіць без dev.by.
Мы ўжо амаль 15 гадоў робім важныя і сумленныя матэрыялы, дапамагаем кожнаму з вас дзяліцца прафесійным досведам і думкамі, робім беларускую версію. Мы радаваліся поспехам індустрыі разам, звярталі ўвагу на несправядлівасць, даем слова кожнаму.
Сёння рэдакцыя dev.by — каманда аддаленых беларусаў з 10 чалавек. Яшчэ ў нас ёсць менеджмент, бэкофіс і, вядома, тэхнічныя спецыялісты. У нас 600+ тысяч чытачоў штомесяц і дзясяткі тысяч у тэлеграм-каналах і сацыяльных сетках. Мы выпускаем 300+ навін і вялікіх тэкстаў, накшталт таго, што вы толькі што чыталі. Усе беларускія медыя цытуюць dev.by.
Ва ўсіх цёмныя часы. І мы ідзем праз ідэальны шторм разам з кам’юніці. Нашыя рэкламныя даходы, якія былі крыніцай фінансавання рэдакцыі, скараціліся ў некалькі разоў.
Пры гэтым мы ўпэўненыя, што тым больш важна працягваць заставацца месцам сустрэчы беларускай ІТ-супольнасці — усіх, хто застаецца і з’язджае.
Вы можаце нам дапамагчы. Пры канцы мінулага года мы запусцілі падпісную кампанію — пачалі збіраць данаты ад чытачоў. Мы хочам у 2023 сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. Цяпер іх 170.
Цяпер сярэдні чэк — каля 10$, але мы радыя любой суме. Штомесячныя плацяжы робяць нашыя планы больш прадказальнымі, але вы самі глядзіце, як вам зручна :)
Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот
Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале
Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Anonymous
ceo в localhost
8 красавіка 2023, 14:13
2
Кстати во времена золотой лихорадки в сша тоже ж были голддиггеры двух типов. Одним нравилось это как стиль жизни, риски, суровая природа, суровые товарищи, а деньги.. можно к старости на домик в Калифорнии накопить, и хорошо, а можно спустить все в кабаке, тоже неплохо. В общем люди кайфовали от процесса.
А были и такие, зачастую клерки и прочие свитчеры, которые страдали всю дорогу, в гробу видали все эти тяготы, но терпели это все, ради ДЕНЕГ, такие и мерли кучами на зимовках, часто из-за жадности.
Любишь/не любишь - ерунда это всё, работает только на джуниорах. После 10 лет опыта все проекты - суть одно и то же, разные сорта д###ма если угодно.
Профессионал смотрит не на "ашчушчэния", а на сухой остатоток. И если в сухом остатке не видишь своих бенефитов - уходишь туда, где они есть. Бенефиты могут быть очень разные, для меня например это средняя зп по рынку, удалёнка, свободный график и возможность тратить рабочее время на свои проекты или обучение. В обмен я трачу ~4h в день на проект-саппорт написанный 10 лет назад на почти забытых технологиях. Который мягко скажем не вдохновляет. И не дурю голову ни HR-ам ни менеджменту.
Чувствую себя отлично.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 красавіка 2023, 18:21
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Кстати во времена золотой лихорадки в сша тоже ж были голддиггеры двух типов. Одним нравилось это как стиль жизни, риски, суровая природа, суровые товарищи, а деньги.. можно к старости на домик в Калифорнии накопить, и хорошо, а можно спустить все в кабаке, тоже неплохо. В общем люди кайфовали от процесса.
А были и такие, зачастую клерки и прочие свитчеры, которые страдали всю дорогу, в гробу видали все эти тяготы, но терпели это все, ради ДЕНЕГ, такие и мерли кучами на зимовках, часто из-за жадности.
Все эти типажи у Дж.Лондона описаны.
А можете названием книжки/ек поделиться?
Начните с "Тысяча дюжин", описан типичный вкатун продаван, в новой для себя сфере, финал печален ;(
А кто-то мучается в IT? Кто-то ходит на работы только ради денег?
Бред какой-то. Вам ни один психолог не поможет. Работа отнимает минимум 8 часов в день. Зачем страдать 8 часов в день если можно не страдать.
Любишь/не любишь - ерунда это всё, работает только на джуниорах. После 10 лет опыта все проекты - суть одно и то же, разные сорта д###ма если угодно.
Профессионал смотрит не на "ашчушчэния", а на сухой остатоток. И если в сухом остатке не видишь своих бенефитов - уходишь туда, где они есть. Бенефиты могут быть очень разные, для меня например это средняя зп по рынку, удалёнка, свободный график и возможность тратить рабочее время на свои проекты или обучение. В обмен я трачу ~4h в день на проект-саппорт написанный 10 лет назад на почти забытых технологиях. Который мягко скажем не вдохновляет. И не дурю голову ни HR-ам ни менеджменту.
Чувствую себя отлично.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 красавіка 2023, 18:21