Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Топ-баскетбаліст стаў распрацоўшчыкам на Swift. І вось чаму ён не піша кода перад гульнёй

Тройчы чэмпіён Беларусі, 37-гадовы Аляксандр Пустагвар дагульвае гэты сезон у гарадзенскім клубе. А ад лета спадзяецца пачаць новую кар’еру — у ІТ.

У профілі на лінкедзіне ўжо цяпер пералічаныя не толькі курсы, але і некалькі праектаў на фрылансе — а ў AppStore ёсць праграма, да якой і ён прыклаў руку. 

devby.io пагутарыў са знакамітым баскетбалістам пра тое, як ён вучыўся пісаць код на Swift і што агульнага ў ІТ са спортам («калі ты не спрабуеш сёння стаць лепшым, ніж быў учора, прыйдзе хтосьці іншы, абгуляе цябе і зойме тваё месца»).

7 каментарыяў

Тройчы чэмпіён Беларусі, 37-гадовы Аляксандр Пустагвар дагульвае гэты сезон у гарадзенскім клубе. А ад лета спадзяецца пачаць новую кар’еру — у ІТ.

У профілі на лінкедзіне ўжо цяпер пералічаныя не толькі курсы, але і некалькі праектаў на фрылансе — а ў AppStore ёсць праграма, да якой і ён прыклаў руку. 

devby.io пагутарыў са знакамітым баскетбалістам пра тое, як ён вучыўся пісаць код на Swift і што агульнага ў ІТ са спортам («калі ты не спрабуеш сёння стаць лепшым, ніж быў учора, прыйдзе хтосьці іншы, абгуляе цябе і зойме тваё месца»).

Крыніца фота: «Цмокі-Мінск»

Аляксандр Пустагвар выступаў за беларускія, расійскія, украінскія, румынскія і венгерскія баскетбольныя клубы і заваёўваў медалі нацыянальных чэмпіянатаў. Атакоўца-абаронца нацыянальнай зборнай ад 2008 да 2021 года, а ў 2019 годзе — яе капітан. Дасягненні Аляксандра:

  • срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі ў 2001–2002 гадах;
  • бронзавы прызёр Украінскай баскетбольнай лігі ў 2008–2009 гадах;
  • пераможца Суперлігі Б чэмпіянату Расіі ў 2009–2010 гадах;
  • срэбраны прызёр Кубка Расіі ў 2010–2011 гадах;
  • чэмпіён Беларусі ў 2012-2013, 2019-2020, 2020–2021 гадах;
  • тройчы ўладальнік «Кубка Беларусі»;
  • срэбраны прызёр чэмпіянату Румыніі ў 2015–2016 гадах;
  • срэбраны прызёр чэмпіянату Венгрыі ў 2016-2017 і 2017–2018 гадах.

Ці гуляеце вы яшчэ ў гэтым сезоне за гарадзенскі клуб «Гродна-93»?

Так, хацелася яшчэ пагуляць — перш за ўсё для сябе, таму я прыняў прапанову трэнера і застаўся ў Беларусі. 

А ў ІТ калі вырашылі перайсці?

Пэўна, гады 2,5-3 таму. У мяне ў галаве было некалькі ідэй спартовых праграм, і мне здавалася, што яны былі б карыснымі. Я гутарыў з хлопцамі ўнутры каманды, хто мог бы карыстацца такім прадуктам, — і атрымаў добрыя водгукі. Але ўсё гэта былі проста размовы. Я ж наогул не ведаў нічога пра распрацоўку — проста была цікавасць. 

Я маю добрага знаёмага, CEO і заснавальніка вядомага стартапа — я папрасіў яго сустрэцца. Мы размаўлялі некалькі гадзін, ён расклаў «па палічках», з чаго варта зайсці. Перада мной не стаяла мэта хутка вывучыцца на дывелапера — і шукаць працу, мне было цікава рэалізаваць тое, што ў мяне ў галаве.

Мне падабаецца тэхніка Apple, увесь свет, які яны стварылі, — аднойчы паспрабаваўшы, ты ўжо не можаш карыстацца чымсьці іншым. Я сказаў пра гэта свайму знаёмаму. Ён у адказ заўважыў: «Звярні ўвагу на Swift — маладая мова, развіваецца». Ну і я сам разумеў, што гаджаты пад iOS будуць і далей развівацца. 

Мой суразмоўца паабяцаў знайсці курсы, каб я мог з чагосьці пачаць. 

Ці задумаліся вы пра распрацоўку яшчэ і таму, што спартовая кар’ера завяршалася?

Ну вядома, я і для гэтага таксама пачаў вучыцца. Спачатку было незразумела, ці варта займацца распрацоўкай — а раптам не пайшло б, не цікава было. Але з часам я зразумеў, што мне гэта падабаецца. Зразумела, што тут патрэбны своеасаблівы склад розуму — прыйшлося перабудавацца. 

Так, многія спартоўцы, скончыўшы спартовую кар’еру, застаюцца трэніраваць іншых. Але я ў гэтым сябе не бачу. Мне цікава гуляць — дагэтуль, нягледзячы на век, — і я працягваю, пакуль магу і пакуль запатрабаваны. 

Хочаш увайсці ў ІТ? Сачы за актуальнымі вакансіямі ад ІТ-кампаній на jobs.dev.by

Калі вы пайшлі на курсы?

Пры канцы 2020-га. Я купіў анлайн-курс у Skillbox — і пачаў паволі вывучаць. Там вялікі «пакет»: спачатку пачатковы ўзровень, потым pro-. 

Фідбэку ад куратара было няшмат, але тады я яшчэ не разумеў, якім ён наогул мусіць быць. Здаецца, выканаў заданне — табе адказалі: «Усё акей, ідзем далей!» Без падрабязнасцей, што можна было б зрабіць лепш.

Але я яшчэ шукаў інфармацыю на ютубе — на англійскай яе больш, ніж на рускай, але відэаблогаў вельмі шмат. 

Як знаходзілі час, каб займацца, — начамі вучыліся?

Не, начамі ніколі — тым больш перад гульнямі. Я тады гуляў за «Цмокаў-Мінск», але 2-3-4 гадзіны мог знайсці практычна штодня. Часцей вучыўся ў дарозе — пакуль мы дабіраліся куды-небудзь на аўтобусе, я чытаў.

А калі сезон завяршыўся, я з’ехаў гуляць у Румынію — адзін, без сям'і. Трэніровачны працэс у нас быў пабудаваны так: трэніроўка была ўсяго адная на дзень — у другой палове. Раніцай сходзіш у залу на гадзіну-паўтары, а далей займаешся. 

У вашым профілі на лінкедзіне пазначана, што вы ўжо маеце досвед працы на фрылансе.

Так, я працаваў над чужымі праектамі. Найкруцейшы фармат навучання: калі стаіць задача — і каб яе вырашыць, ты вывучаеш тэорыю, шукаеш, як гэта зрабіць. Плюс цябе ацэньвае не куратар з яго «акей, усё нармальна», а «заказчык»: ён робіць код-рэв’ю, прымае тваю працу, каментуе кожную дробязь — і наступнага разу ты ўжо сам робіш як трэба. 

Што мне яшчэ падабалася — вывучаць праект, назіраць, як больш дасведчаны чалавек усё гэта рабіў. Для мяне гэта быў вялікі цікавы досвед і сапраўдны «рывок» — ад вучобы да працы. Тады ж я зразумеў, што атрымаю яшчэ больш, калі пачну працаваць у камандзе. 

Ці былі гэтыя праекты часткай вашага навучання?

Не, гэтыя праекты не звязаныя з навучаннем у Skillbox, хоць рабіў я іх яшчэ ў той перыяд. 

Ёсць чат для распрацоўшчыкаў пад iOS і macOS на Swift ад аўтара кніг па AppDev Васіля Усава. За невялікую плату табе адкрываюць доступ да заданняў. Але правяраюць іх не куратары: адправіўшы працу, ты атрымліваеш у адказ рашэнне ад Васіля. Можна параўнаць — а пасля задаць пытанні ў чаце.

Мой ментар Дзяніс быў у тым жа чаце. У адказ на адное з маіх пытанняў ён прапанаваў: «Калі хочаш, можаш скінуць код — я пагляджу». Вядома ж, я скарыстаўся такой шчодрай прапановай. І як заўсёды стаў задаваць купу пытанняў. Яму гэта спадабалася: «Крута, што ты спрабуеш разабрацца, нават калі ўсё быццам бы працуе». 

Мы сталі гутарыць. Я час ад часу штосьці яму паказваў, бо фідбэку ад куратараў было мала. А аднаго цудоўнага дня ён сказаў: «Слухай, я раблю адзін праект, але часу на яго асабліва няма — калі хочаш, далучайся. Ты будзеш рабіць, а я — па магчымасці папраўляць, дапамагаць. Толькі ён на SwiftUI». 

А я наогул ніколі не меў дачынення да SwiftUI. Сказаў: «Крута! Я згодны. Але дай мне пару дзён: хачу зразумець — што гэта». І ўсё — я засеў, некалькі дзён чытаў, глядзеў відэа.

Праз нейкі час ён спытаў: «Ну што, падцягнуўся трохі?» «Так, — кажу, — давай паспрабуем». Ён скінуў мне праект: «Паглядзі, як усё зроблена, а потым можаш задаць пытанні».

І гэта было вельмі крута, бо я вучыўся на рэальных задачах — і атрымаў ад гэтага значна больш, ніж «хатнія» ад Skillbox, за што вельмі ўдзячны свайму ментару. З ім я прайшоў сапраўдную школу — як быццам бы папрацаваў з заказчыкам: я мог адправіць код на рэв’ю, а ён паглядзіць — і не прымае. «Заказчык незадаволены!» Я перарабляў. 

А нейкага моманту Дзяніс напісаў мне: Apple заапрувіў праграму — яна ў AppStore. І ёй карыстаюцца.

А што за праграма?

Па дастаўцы фастфуду ў адным з раённых гарадоў Беларусі — куды яшчэ не дабраўся Яндэкс. Я маю яе на тэлефоне, вядома. Часам я заходжу, гляджу, як змяняецца меню. Радуюся. 

Колькі вы працавалі над гэтым праектам?

Месяц, пэўна. Дзяніс пісаў мне: «Вось спіс задач — выбірай, за што бярэшся». Ты глядзіш, а там нічога з таго, што ты хоць калісьці ў жыцці рабіў. Ну добра, вывучаеш, робіш — адпраўляеш. Потым зноў нешта робіш. У выніку ўсё атрымалася. І, здаецца, працуе. 

Так атрымалася, што ў той перыяд я меў больш вольнага часу — і мог больш займацца. Плюс у гэтым сезоне я гуляю ў Гародні, а сям’я ў Мінску, так што часта бываю ў дарозе: у цягніку едзеш 4 гадзіны, адчыніў ноўтбук — і час літаральна праляцеў. Калі адкрываеш задачу і разбіраешся, прачынаецца спартыўны інтарэс: пакуль не дараблю — не супакоюся. 

На выходных я мог даўжэй пасядзець. Калі дзень без трэніровак — то гадзін 5-6, а то і больш. У перапынках паміж трэніроўкамі мог гадзіны 1,5 папрацаваць, а потым яшчэ трохі ўвечары. Але мне яшчэ трэба было выконваць заданні па курсе Skillbox, плюс у мяне быў яшчэ дыпломны праект — я рабіў праграму на беларускай мове. 

Напярэдадні гульняў і ў дзень перад гульнёй я не пішу кода, бо гэта забірае вельмі шмат энергіі. А ў мяне так: калі я гуляю, то гэта для мяне — асноўнае. 

Век — векам, але хочацца ў першую чаргу сабе давесці, што ты штосьці яшчэ можаш. Цяпер ідзе барацьба за тое, каб пазмагацца з «Цмокамі» ў фінале чэмпіянату Беларусі, куды нашая каманда яшчэ не выходзіла. А там ужо як пашанцуе. 

Ці шукаеце працу з дапамогай лінкедзіна?

На лінкедзіне я зарэгістраваўся менш як месяц таму. Да канца сезона ў мяне забавязанні перад камандай, аднак я разумею, як уладкаваны ІТ-рынак, тут не атрымаць працу па пстрычцы: «I’m open to work — бярыце». Пошук працы можа зацягнуцца на тыдні, а то і месяцы. Для мяне гэта свайго роду трэніроўка — трэба «паабцерціся», атрымаць досвед сумоўяў. 

Ці не было яшчэ ў вас сумоўяў?

Не, не было. На параду Дзяніса я прайшоў анлайн-тэст ад адной буйной аўтсорс-кампаніі — і ў мяне атрымалася: з першага разу набраў патрэбную колькасць балаў, каб рухацца далей. 

Наступны этап — сумоўе па-англійску. Я гляджу відэа на англійскай, размаўляю: я гуляў за мяжой, а гэта ж не толькі пра тое, каб перакінуцца парай слоў з трэнерам і таварышамі па камандзе, але і дзіця ў дзіцячы садок уладкаваць, вырашыць нейкія бытавыя пытанні — тут усё жыццё па-англійску. Але вось выкладчыцы, што мяне сумовіла, «чагосьці не хапіла» — праз месяц, яна сказала, можна яшчэ раз здаць. 

Я даслаў сваё рэзюмэ ў некалькі месцаў, але толькі з адной кампаніі адказалі: «Дзякуй, мы ўключым вас у базу». Але гэта ўсё аддаленая праца за мяжой. У Беларусі я нічога праз лінкедзін пакуль не знайшоў. Дый праз джабборды таксама.

У спорце вы — «сеньёр», у распрацоўцы — толькі джун. Як яно?

Ну, з чагосьці трэба пачынаць. У спорце ж дакладна так жа сама: спачатку трэба праявіць сябе, і не стаяць на месцы. Паміж спортам і ІТ шмат паралеляў: і там, і там не важна, 20 табе гадоў або 35 — калі ты не аддаешся справе, не спрабуеш сёння стаць лепшым, ніж быў учора, — прыйдзе хтосьці іншы, абгуляе цябе і зойме тваё месца. Паверце, баскетбалісту з беларускім пашпартам з’ехаць кудысьці гуляць, акрамя Расіі, — няпроста. Але трэба развівацца — і ўсё атрымаецца.

Вы не адзіны спартовец, які хоча ў ІТ. Нядаўна стала вядома, што чэмпіёнка свету ў лыжнай акрабатыцы Аляксандра Раманоўская перайшла ў тэсціроўшчыцы — і таксама шукае працу.

Так, я бачыў пост у лінкедзіне. Кар’ера спартоўцы непрадказальная: сёння ты на вяршыні, а заўтра, на жаль, ужо не можаш працягваць займацца ўлюбёнай справай. Крута, што Аляксандра знайшла сябе. 

Ці плануеце ўсё яшчэ  працаваць над сваімі праектамі?

Так, у мяне ёсць ідэя — гэта вельмі карысны сэрвіс, якога няма яшчэ ў аніводнага з баскетбольных клубаў Еўропы (і мне здаецца, можна адаптаваць праграму і пад іншы від спорту). Паводле слоў майго ментара Дзяніса, гэта вельмі няпросты праект, але «нічога немагчымага».


Вы дачыталі гэты матэрыял да канца. Калі вы тут апынуліся, значыць, хутчэй за ўсё, вас штосьці зачапіла. Выдаткуйце яшчэ 30 секунд, калі ласка.  

Беларускае ІТ нельга ўявіць без dev.by.

Мы ўжо амаль 15 гадоў робім важныя і сумленныя матэрыялы, дапамагаем кожнаму з вас дзяліцца прафесійным досведам і думкамі, робім беларускую версію. Мы радаваліся поспехам індустрыі разам, звярталі ўвагу на несправядлівасць, даем слова кожнаму.

Сёння рэдакцыя dev.by — каманда аддаленых беларусаў з 10 чалавек. Яшчэ ў нас ёсць менеджмент, бэкофіс і, вядома, тэхнічныя спецыялісты. У нас 600+ тысяч чытачоў штомесяц і дзясяткі тысяч у тэлеграм-каналах і сацыяльных сетках. Мы выпускаем 300+ навін і вялікіх тэкстаў, накшталт таго, што вы толькі што чыталі. Усе беларускія медыя цытуюць dev.by.

Ва ўсіх цёмныя часы. І мы ідзем праз ідэальны шторм разам з кам’юніці. Нашыя рэкламныя даходы, якія былі крыніцай фінансавання рэдакцыі, скараціліся ў некалькі разоў.

Пры гэтым мы ўпэўненыя, што тым больш важна працягваць заставацца месцам сустрэчы беларускай ІТ-супольнасці — усіх, хто застаецца і з’язджае.

Вы можаце нам дапамагчы. Пры канцы мінулага года мы запусцілі падпісную кампанію — пачалі збіраць данаты ад чытачоў. Мы хочам у 2023 сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. Цяпер іх 170.

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Цяпер сярэдні чэк — каля 10$, але мы радыя любой суме. Штомесячныя плацяжы робяць нашыя планы больш прадказальнымі, але вы самі глядзіце, як вам зручна :)

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Бывший хоккеист сборной Беларуси ушёл работать в EPAM
Бывший хоккеист сборной Беларуси ушёл работать в EPAM
По теме
Бывший хоккеист сборной Беларуси ушёл работать в EPAM

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Если в портфолио есть проекты и возможность смотреть курсы на английском значит у человека всё будет хорошо. Сейчас джунам очень сложно, поэтому действительно лучше немного сделать свои проекты (стартапы) и потом уже запрыгивать сразу в мидлы. Успехов Александру!

P.S. я по прежнему считаю Swift г-на Усова, шестое издание, немного сложным для совсем начинающих. Советую стартовать:
1 книга Swift для детей (первые восемь глав)
2 бесплатные курсы от swiftbook

а потом уже впрыгивать в любые платные курсы (все советуют какую-то Анжелу Ю на Udemy)

Cheers

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 сакавіка 2023, 12:07

Дмитрий Иванов
Дмитрий Иванов ФРилансер в Global Freelance
1

Запрыгивать лучше сразу в сеньеры, оттуда удобнее будет прыгать в лиды, расстояние меньше :)

Anonymous
Anonymous
3

гыы, сейчас люди с 5+ лет опытом не могут найти работу, чего уж говорить о свитчерах

-2

парню успехов, но разве человек с 5+ лет опытом не может сейчас найти в РБ работу, ужавшись в финансовых запросах и, например, согласившись на привязку ЗП к российскому рублю? (надо ли это делать отдельный вопрос)

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
-2

Частые удары головой по мячу улучшают мыслительные способности? :)

1

а он часто бил по мячу головой? (чисто вопрос для себя и чисто поржать или "чукча не читатель, а писатель"?)

Аллах  Математик
Аллах Математик Рэппер в Perfect Hip-Hop
0

Топ баскетболистам совершенно ни к чему Свифт, тк если они на самом деле топ, то в состоянии себя обеспечить спортивными гонорарами и удачными инвестициями с этих гонораров.