Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Імітуюць». Ці праўда, што на джоббордах шмат вакансій-пустышак? А навошта яны?

Як распазнаць вакансію, за якой няма найму, і не марнаваць час і самаацэнку?

2 каментарыя
«Імітуюць». Ці праўда, што на джоббордах шмат вакансій-пустышак? А навошта яны?

Як распазнаць вакансію, за якой няма найму, і не марнаваць час і самаацэнку?

«Падчас аўдыту ў заказчыка выявіла вакансіі ад рэкрутараў, якія звольніліся 1-3 гады таму»

Ірына Вішнеўская, HR-дырэктар і бізнес-кансультант, у прафесіі 18+ гадоў:

— Так часта бывае: мы бачым вакансіі, адгукаемся на іх — але не атрымліваем ніякага адказу. А то зусім адмову, але пры гэтым нашы навыкі на 100% супадаюць з тымі, што патрабуюцца ад кандыдата. Ну, альбо прыходзіць адказ, што кампанія ўжо знайшла спецыяліста. А вакансіі працягваюць вісець.

Насамрэч прычын, чаму з’яўляюцца такія вакансіі-пустышкі, можа быць шмат:

  • кампанія папаўняе базу кандыдатаў. Ну, відавочна, цяпер актыўнай вакансіі няма, але ўнутраная база расце. І, калі вакансія з’явіцца, то, магчыма, вам напішуць. Але ёсць і іншы варыянт: у рэкрутараў проста стаіць KPI на папаўненне базы (таксама асуджаю такое!);
  • вакансія нібыта ёсць, але «вялатэкучая» — аб’ява вісіць, водгукі ідуць, аднак кандыдатаў асабліва ніхто не глядзіць, бо ёсць іншыя прыярытэты. Ці кампанія гатова наняць, калі раптам «усе зоркі сыйдуцца» і адгукнецца ідэальны кандыдат;
  • забыліся зняць з аўтапрадаўжэння. Гучыць дзіўна, але так таксама можа быць. Грошай у кампаніі шмат, вакансій шмат, рэкрутараў шмат. Я сустракала ў жыцці такое: рэкрутар з кампаніі ўжо сышоў, а яго забыліся выдаліць з сайта па пошуку працы і ягоныя вакансіі падаўжаліся аўтаматычна (неяк падчас кадравага аўдыту ў аднаго заказчыка я выявіла на hh.ru вакансіі ад рэкрутараў, якія звольніліся 1-3 гады таму);
  • банальна брэндынг — прысутнасць на асноўных job-парталах. Лагатып вісіць, вялікая колькасць вакансій адлюстроўваецца. Рэальны пошук вядзецца не па ўсіх;
  • асаблівыя ўяўленні наймаючага менеджара пра тое, хто яму на пазіцыі трэба. Тут пачынаецца ўсякае цікавае, кшталту пераваг па поле, узросце і знаку задыяка, адбор па здымках, колькасці дзяцей, захапленнях і іншых крытэрыях. І вось вакансія вісіць месяцамі, патрэба ў найме ёсць, а наймаючы ўсіх адсякае;
  • ну, і непрафесіяналізм выканаўцы (рэкрутара) ніхто не адмяняў.

У цэлым я б не сказала, што гэта нейкая суперчастая з’ява ў агульнай масе вакансіяў. Такое ёсць, але зразумець колькі такога — складана. Разабрацца, пустышка гэта ці проста вакансія з нізкім прыярытэтам яшчэ цяжэй.

Я рэальна сустракала выпадкі, калі вакансія магла вісець год, і пасля кампанія брала на працу толькі аднаго чалавека і тое таму, што прыйшоў ідэальны кандыдат.

Як распазнаць вакансіі-пустышкі — калі шчыра, я не ведаю. Здаецца, што ніяк. Апісанні цяпер у большасці сваёй максімальна стандартызаваныя. Напэўна, найбольш рэлевантны спосаб — спытаць у знаёмых з гэтай кампаніі (калі яны ёсць) і папрасіць парэкамендаваць вас туды. Калі найму на самарэч няма, хутчэй за ўсё, гэты знаёмы вам пра гэта скажа.

Але я б яшчэ дадала вось што: з іншага боку, а што вы губляеце, падаючыся на вакансію? Калі гаворка папросту пра адпраўку рэзюмэ (паўхвіліны) — чаму б і не зрабіць гэта. Больш часу сыдзе на следчыя дзеянні, дакладна ці гэта існуючая вакансія. А калі гэта тое, што вас зачапіла і вы туды хочаце — пры адсутнасці водгуку мае сэнс знайсці на LinkedIn або праз знаёмых спецыялістаў з гэтай кампаніі: рэкрутара, хайрынг менеджара, людзей з гэтага аддзела — і паспрабаваць прабіць глебу, што там на самарэч адбываецца.

Ну, і ў цэлым трымаць вушкі на макаўцы і старацца разумець, што наогул адбываецца на рынку. Калі вы ведаеце, што ў кампаніі праблемы, а пры гэтым у яе месяцамі вісяць вакансіі, хутчэй за ўсё, не варта на гэтыя вакансіі марнаваць час.

«У кожнай кампаніі вісіць па 3-5 вакансій максімум, і раптам адна залпам вывешвае 22»

Маграрыта*, эйчар, рэкрутар, досвед працы па прафесіі — 7 гадоў, з іх 4 у ІТ:

— Вядома, вакансіі-пустышкі сустракаюцца — гэта і без мяне вядома кожнаму (хто з такім не сутыкаўся?!). Я сама ўвосень шукала новую працу і бачыла іх.

Сама я звяртаю ўвагу на такія сігналы: вось у беларускім аўтсорсе стала ціха, ты бачыш, што ў кожнай кампаніі вісіць па 3-5 вакансій максімум, і раптам адна з іх залпам вывешвае 22 за адзін дзень — я не веру, што ім сапраўды столькі спатрэбілася. Мае думкі: кампанія стварае бачнасць таго, што ў іх «усё добра, проста цудоўна» — камусьці перад кімсьці трэба адсправаздачыцца (напрыклад, перад інвестарамі) і прадставіць усё ў выгадным святле.

І так, прыклад, што я прывяла — не з галавы, а з жыцця: так нядаўна зрабіла адна аўтсорс-кампанія, назву яе я агучваць не буду. Дадам толькі, я думала, такое магчыма толькі ў Беларусі, але ў мяне быў кандыдат, які сказаў, што «у Еўропе такое часта сустракаецца».

А бывае, адна вакансія вісіць гадамі на джоббордзе або на сайце кампаніі — і, падобна, гэта таксама пустышка. Але каб зразумець гэта, трэба на працягу доўгага часу адсочваць яе, правяраць: ёсць ці ўжо няма. Тыя кандыдаты, чый пошук працы зацягваецца надоўга, — ужо пачынаюць разумець, што з вакансіяй нешта не так, але азарэннямі сваімі рэдка дзеляцца, хіба што пост у LinkedIn напішуць.

Дарэчы, бывае і так, што кандыдат бачыць вакансію, адгукаецца, забываецца, бо не атрымаў адказу (або адказ не быў станоўчым), атрымлівае офер у іншай кампаніі, працуе, потым зноў выходзіць на рынак — а вакансія ўсё вісіць. І ён думае: трэба ж, з тых незапамятных часоў яшчэ не нікога не знайшлі.

«Бывае, у кампаніі ўсё настолькі дрэнна, што пануе абыякавасць — адны і тыя ж вакансіі вісяць і вісяць»

Ангеліна*, эйчар і рэкрутар, у прафесіі больш за 15 гадоў:

— А я лічу, што вакансіі-пустышкі, якія кампаніі вывешваюць дзеля імітацыі бурнай дзейнасці (маўляў, вось у нас які рух, усё вельмі крута), — гэта міф, прыдуманы рэкрутарамі і кандыдатамі, каб апраўдаць сваю няўдаласць. Вывешваць падманку на платных сайтах — глупства ж!

Максімум, у што я гатова паверыць, што нейкі навічок на рынку — напрыклад, кадравае агенцтва — стварае сабе базу, і вось такім чынам яе папаўняе. Ну, ці вакансія апынулася на сайце праз сваркі заснавальніка/кіраўніка з кімсьці з працаўнікоў — і на эмоцыях ён аддаў распараджэнне павесіць вакансію. Але ўсё пройдзе, забудзецца, і спецыяліста па факце ніхто не шукае.

Бывае і так: у кампаніі ўсё настолькі дрэнна, што пануе абыякавасць — адны і тыя ж вакансіі вісяць і вісяць, іх не здымаюць, не мяняюць тэкст. А ён настолькі «агульна» складзены, што нібыта павінен прывабіць і таго, і гэтага — але па факце нікога канкрэтна.

Як праверыць, што стаіць за вакансіяй: на жаль, ніяк. Вам патрэбны хтось знутры, хто ўжо працуе ў кампаніі. Таму я б рэкамендавала шукаць такіх людзей: праз LinkedIn ці знаёмых — хтосьці ды адгукнецца, раскажа.

«Самае жудаснае інтэрв'ю за маю кар'еру». Як імідж крутой кампаніі развалiўся за гадзіну — гісторыя
«Самае жудаснае інтэрв’ю за маю кар’еру». Як імідж крутой кампаніі развалiўся за гадзіну — гісторыя
Па тэме
«Самае жудаснае інтэрв’ю за маю кар’еру». Як імідж крутой кампаніі развалiўся за гадзіну — гісторыя
Чытайце таксама
«Я б перастала адгукацца анлайн»: рэкрутарка з 30-гадовым стажам пра пошук працы ў 2026
«Я б перастала адгукацца анлайн»: рэкрутарка з 30-гадовым стажам пра пошук працы ў 2026
«Я б перастала адгукацца анлайн»: рэкрутарка з 30-гадовым стажам пра пошук працы ў 2026
2 каментарыя
«Імітуюць». Ці праўда, што на джоббордах шмат вакансій-пустышак? А навошта яны?
«Імітуюць». Ці праўда, што на джоббордах шмат вакансій-пустышак? А навошта яны?
«Імітуюць». Ці праўда, што на джоббордах шмат вакансій-пустышак? А навошта яны?
Як распазнаць вакансію, за якой няма найму, і не марнаваць час і самаацэнку?
2 каментарыя
«Калі шукаеш працу ў 2026-м, думаць няма калі». У LinkedIn усіх разводзяць фэйк-кампаніі — расследаванне айцішніка
«Калі шукаеш працу ў 2026-м, думаць няма калі». У LinkedIn усіх разводзяць фэйк-кампаніі — расследаванне айцішніка
«Калі шукаеш працу ў 2026-м, думаць няма калі». У LinkedIn усіх разводзяць фэйк-кампаніі — расследаванне айцішніка
Кандыдат раскапаў новыя кейсы ашуканства і робіць выснову: рынак найму зламаўся з двух бакоў. 
«Падрабіла ягоны тэст на IQ». Часам эйчары самі прапіхваюць кандыдатаў. Гэта окей?
«Падрабіла ягоны тэст на IQ». Часам эйчары самі прапіхваюць кандыдатаў. Гэта окей?
«Падрабіла ягоны тэст на IQ». Часам эйчары самі прапіхваюць кандыдатаў. Гэта окей?
Кандыдат — 10/10 (на думку рэкрутара), але не адрэзанаваў з прусакамі наймальніка. Кім ахвяруе рэкрутар: кандыдатам ці прусакамі? Аказваецца, бывае па-рознаму.
1 каментарый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
4

Пофигу. Видишь workday - проходишь мимо, на остальные пуляешь резюме за 10 сек. Если охота, можешь автоматизировать. Напргягаться на отказы и отсутсвие ответов давно пора перестать.

0

К workday я бы еще добавил smartrecruiters.