«Рады за цябе»: Маск і Дураў пахвалілі адзін аднаго, абмяркоўваючы свабоду слова

Ілан Маск і Павел Дураў публічна падтрымалі адзін аднаго ў пытанні свабоды слова, абмяркоўваючы адмову Meta ад традыцыйнай праверкі фактаў.

1 каментарый

Ілан Маск выказаў падтрымку Паўлу Дураву пасля таго, як той заявіў, што Telegram прытрымліваўся прынцыпаў свабоды слова задоўга да таго, як гэта стала папулярным. У адказ Дураў пахваліў Маска за яго аналагічную пазіцыю на платформе X.

Дыялог пачаўся пасля таго, як Дураў апублікаваў у Х паведамленне, у якім падкрэсліў, што прыхільнасць Telegram свабодзе слова не залежыць ад выбарчых цыклаў у ЗША і што яны падтрымлівалі свабоду слова задоўга да таго, як гэта стала «палітычна бяспечным».

Маск хутка адрэагаваў, напісаўшы «Малайчына!». Дураў адказаў Маску, напісаўшы: «Я ўпэўнены, вы мяне разумееце. Вы пайшлі на вялікую рызыку, каб падтрымаць свабоду слова — задоўга да таго, як гэта стала модным».

Раней Марк Цукерберг, генеральны дырэктар Meta, абвясціў аб спыненні праграмы праверкі фактаў у сацсетках, замяніўшы яе сістэмай нататак супольнасці, аналагічнай «Community Notes» Маска ў X. Цукерберг заявіў, што на платформах было зашмат памылак і цэнзуры.

Meta адмовіцца ад фактчэкінгу ў сацсетках. Наўзамен з’явяцца заўвагі карыстальнікаў
Па тэме
Meta адмовіцца ад фактчэкінгу ў сацсетках. Наўзамен з’явяцца заўвагі карыстальнікаў
Telegram усё часцей перадае ўладам звесткі карыстальнікаў: у ЗША — тысячы, у Індыі — дзясяткі тысяч
Па тэме
Telegram усё часцей перадае ўладам звесткі карыстальнікаў: у ЗША — тысячы, у Індыі — дзясяткі тысяч
Сацсеткі абмяркоўваюць дзіўны акаўнт фаната Маска. Многія лічаць, што яго вядзе сам мільярдэр
Па тэме
Сацсеткі абмяркоўваюць дзіўны акаўнт фаната Маска. Многія лічаць, што яго вядзе сам мільярдэр

Читать на dev.by