У Расіі абяруць тры прыярытэтныя айчынныя АС

Мінлічбы РФ плануе вызначыць тры найбольш перспектыўныя расійскія АС, уключаныя ў рэестр айчыннага праграмнага забеспячэння, для дзяржпадтрымкі.

6 каментарыяў

Паводле звестак «Камерсанта», у будучыні ведамства плануе абавязаць расійскіх распрацоўшчыкаў адаптаваць сваё праграмнае забеспячэнне пад гэтыя сістэмы. Раней у ліпені Мінлічбы заказала даследаванне, каб вызначыць найбольш папулярныя сярод расійскіх кампаній АС. Усяго вылучылі тры сістэмы з больш як 50, што знаходзяцца ў рэестры: Astra Linux (ГК «Астра»), АС «Альт» («БазАльт СПО») і «Рэд АС» («Рэд Софт»). Усе яны грунтуюцца на Linux.

Апытаныя выданнем эксперты заявілі, што трох АС цалкам дастаткова і ініцыятыва ведамства выглядае лагічнай, бо Міністэрству трэба разумець, пад якую сістэму трэба перарабляць праграмы. Астатнія АС выключаць з рэестра не будуць, але распрацоўшчыкам прыйдзецца арыентавацца на прыярытэтныя, бо падтрымліваць усе АС адначасова немагчыма.

РБК: пасля пачатку вайны TikTok прапанавала супрацоўнікам у Расіі з’ехаць з краіны за свой кошт
Па тэме
РБК: пасля пачатку вайны TikTok прапанавала супрацоўнікам у Расіі з’ехаць з краіны за свой кошт
«Яндэкс + ФСБ = любоў»: у Амстэрдаме актывісты захапілі дом заснавальніка «Яндэкса» Аркадзя Волажа
Па тэме
«Яндэкс + ФСБ = любоў»: у Амстэрдаме актывісты захапілі дом заснавальніка «Яндэкса» Аркадзя Волажа
СМІ: Huawei плануе канчаткова сысці з Расіі
Па тэме
СМІ: Huawei плануе канчаткова сысці з Расіі

Читать на dev.by