Шведскія спецслужбы вінавацяць Расію ў крадзяжы дарожных камер відэафіксацыі
Паліцыя Швецыі расследуе 160 выпадкаў крадзяжу камер кантролю хуткасці. У выхадках падазраюць расійцаў: паводле паведамлення мясцовага выдання Aftonbladet, пасля гэтыя камеры былі знойдзеныя ў беспілотніках, якія Расія выкарыстоўвала ў вайне з Украінай.
Паліцыя Швецыі расследуе 160 выпадкаў крадзяжу камер кантролю хуткасці. У выхадках падазраюць расійцаў: паводле паведамлення мясцовага выдання Aftonbladet, пасля гэтыя камеры былі знойдзеныя ў беспілотніках, якія Расія выкарыстоўвала ў вайне з Украінай.
Звычайна крадзяжы адбываюцца на загарадных дарогах ноччу паміж поўначчу і 3 гадзінамі раніцы. У ход ідзе грубая сіла і пілы, часам слупы проста збіваюць машынай. Замена адной такой камеры каштуе больш за $22 тысячы.
Як тлумачаць аператары сістэмы дарожнай відэафіксацыі, у скрыначцы змяшчаецца радар, працэсар і камера. Гэта кастамізаваная камера Nikon, якая фатаграфуе аўтамабільныя нумары з адлегласці крыху больш за 15 метраў — лінза бескарысная на іншых адлегласцях і пераналадзіць яе не так і проста. Зладзеі выносяць толькі камеру, раскідаўшы астатнія вантробы па «месцы злачынства», прычым усё адбываецца вельмі хутка.
За восем дзён пры канцы жніўня ў ленах (акругах) Стакгольм і Упсала было знішчана 70 камер, расказалі New York Times у транспартным ведамстве краіны. У верасні ўсё ненадоўга спынілася, але ў сярэдзіне кастрычніка краіну заліла другая хваля сістэматычных крадзяжоў.
У Швецыі мяркуюць, што падштурхнуць расійцаў на такі ўчынак маглі заходнія санкцыі, якія справакавалі востры недахоп крытычна важных кампанентаў для вытворчасці вайсковага абсталявання, уключна з беспілотнікамі.
Або рабіць «брудную працу» можа нехта іншы, пасля чаго перапрадаваць камеры расійцам — бо без попыту не было б і крадзяжоў, адзначаюць шведскія вайсковыя блогеры. У шведскай паліцыі лічаць, што ў тым, што адбываецца, можа быць замяшаная міжнародная злачынная сетка.
Aftonbladet адзначае, што камеры, ідэнтычныя тым, што выкарыстоўвае шведская паліцыя, пазней былі выяўленыя ў збітых расійскіх беспілотніках «Арлан-10», якія ўдзельнічаюць у вайне ва Украіне. Гэта шматфункцыянальны беспілотны комплекс, прызначаны для вядзення назірання за працяглымі і лакальнымі аб’ектамі ў цяжкадаступнай мясцовасці, у тым ліку пры правядзенні пошукавых і рамонтных работ. Мінабароны Украіны сцвярджае, што Расія актыўна задзейнічае іх у вайне.
Раскрыць падрабязнасці расследавання прадстаўнікі паліцыі Швецыі адмовіліся, паколькі яно яшчэ не завершанае.
Ну а почему нет, трусы женские крадут, лего, утюги, игрушки всякие, и т.д. почему бы им камеры не прибрать..., я больше удивлён тому, почему вас это "удивляет".
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Надо еще все висяки на Россию повесить, чего уже сдерживать себя то.
Ага, а обвинения выкатить можно не дожидаясь.
Сюр, короче, какой-то.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 кастрычніка 2022, 14:38
Ну а почему нет, трусы женские крадут, лего, утюги, игрушки всякие, и т.д. почему бы им камеры не прибрать..., я больше удивлён тому, почему вас это "удивляет".
А по какому каналу можно вывозить запчасти в РФ?
Подводными лодками?