У Расіі расце цікавасць да пірацкага кантэнту праз сыход заходніх праваўладальнікаў
У Расіі зноў вырасла цікавасць да нелегальнага кантэнту на тле сыходу з краіны замежных стрымінгавых платформаў, скасавання сусветных кінапрэм’ер і немагчымасці аплаты замежных падпісак.
У Расіі зноў вырасла цікавасць да нелегальнага кантэнту на тле сыходу з краіны замежных стрымінгавых платформаў, скасавання сусветных кінапрэм’ер і немагчымасці аплаты замежных падпісак.
Паводле даных «Яндэкса», па выніках лета сістэма пошуку выдаліла больш за 9 мільёнаў спасылак на пірацкі кантэнт, гэты паказчык вырас на 42% у параўнанні з мінулым годам. Паводле даных Group-IB, колькасць запытаў у папулярных пошукавых сістэмах на прагляд бясплатных фільмаў і серыялаў па выніках 2021 года павялічылася на 8,5% і склала 12,8 мільярда.
На думку экспертаў, колькасць пірацкага кантэнту працягне расці, бо цікавасць да прадукцыі кампаній, якія сышлі, не знікне. Таксама прадукты замежных праваўладальнікаў аказаліся без належнага прадстаўніцтва ў Расіі, што стварае праблемы з іх абаронай. Дзейныя нормы аўтарскага права будуць змушаць сэрвісы, што засталіся, змагацца з пірацкім кантэнтам, хоць бы фармальна. Пры гэтым магчымасці легалізацыі паралельнага імпарту кантэнту сумніўныя, асабліва для лічбавых прадуктаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.