Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Расійскія аператары і банкі не змогуць купляць замежнае праграмнае забеспячэнне, нават калі на мясцовым рынку няма аналагаў

У Расіі перастануць выдаваць дазвол на закупку замежнага праграмнага забеспячэння дзяржорганам, банкам, аператарам сувязі і іншым суб’ектам крытычнай інфармацыйнай інфраструктуры. Пра гэта пішуць «Ведомости» са спасылкай на «метадычныя рэкамендацыі па фармаванні галіновых планаў мерапрыемстваў для пераходу на айчыннае праграмнае забеспячэнне», зацверджаныя ўрадам краіны 31 жніўня. Ці дзейнічае ўжо гэтая рэкамендацыя і з якога перыяду, невядома.

Пакінуць каментарый

Гульцы рынку адзначаюць, што прыярытэт расійскім праграмам пры дзяржзакупках аддаваўся з 2016 года. Але кампаніі спецыяльна прапісвалі параметры патрэбнага ім софту так, каб ім не адпавядаў ніводны расійскі, і пазначалі «залішнюю функцыянальнасць».

Цяпер, нават калі ў замежнага прадукту няма паўнавартаснага аналага, кампаніям прыйдзецца заказваць некалькі расійскіх сэрвісаў — для вырашэння асобных задач. Усе яны маюць быць уключаныя ў адзіны рэестр айчыннага або еўразійскага праграмнага забеспячэння.

Эксперты не выключаюць, што праз гэта ў фірмаў могуць паўстаць праблемы: яны прывыклі працаваць з комплекснымі рашэннямі ад аднаго пастаўшчыка і наўрад ці тэставалі сумяшчальнасць розных прадуктаў, якія могуць адрознівацца архітэктурай і логікай.

Разам з тым эксперты прызнаюць неабходнасць такой меры ва ўмовах падвышанай рызыкі. Замежныя распрацоўшчыкі перастаюць аказваць мясцовым кампаніям тэхпадтрымку, а колькасць кібератак на расійскія сістэмы расце.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.