Распрацоўшчык прыдумаў просты спосаб абыходзіць рэкламу на YouTube
Распрацоўшчык стварыў браўзернае пашырэнне YouTube Ad Punisher, якое аўтаматычна перазагружае старонку пры з’яўленні рэкламы. Праект выклікаў бурную дыскусію на Hacker News.
Распрацоўшчык стварыў браўзернае пашырэнне YouTube Ad Punisher, якое аўтаматычна перазагружае старонку пры з’яўленні рэкламы. Праект выклікаў бурную дыскусію на Hacker News.
Распрацоўшчык стварыў браўзернае пашырэнне YouTube Ad Punisher, якое аўтаматычна перазагружае старонку пры з’яўленні рэкламы. Праект выклікаў бурную дыскусію на Hacker News.
Зыходны код пашырэння аўтар апублікаваў на GitHub. У адрозненне ад традыцыйных блакіроўшчыкаў рэкламы, YouTube Ad Punisher не спрабуе перашкодзіць загрузцы рэкламных роілкаў.
Пашырэнне выяўляе пачатак рэкламы, запамінае, на якім моманце спынілася відэа, і перазагружае старонку. Пасля гэтага прайграванне працягваецца з ранейшага месца, але, паводле задумы распрацоўшчыка, ужо без рэкламнага роліка.
«Гэта не блакіроўшчык рэкламы, а карнік. Ён выяўляе рэкламу яшчэ да з’яўлення кнопкі прапуску», — растлумачыў аўтар праекта на Hacker News.
У пашырэнні прадугледжана паўза паміж перазагрузкамі, каб старонка не абнаўлялася бясконца. Таксама яно вядзе гісторыю выяўленай рэкламы. Паводле распрацоўшчыка, гэтыя дадзнныя захоўваюцца лакальна і не пакідаюць браўзер.
Аўтар растлумачыў, што стварыў пашырэнне перш за ўсё для карыстальнікаў Chrome і тых, у каго звычайныя блакіроўшчыкі рэкламы не працуюць або недаступныя.
Многія ўдзельнікі абмеркавання не зразумелі, навошта трэба яшчэ адзін інструмент для барацьбы з рэкламай. Яны расказалі, што ўжо некалькі гадоў глядзяць YouTube без рэкламы дзякуючы спалучэнню Firefox, uBlock Origin і SponsorBlock.
Іншыя паскардзіліся, што нават з блакіроўшчыкамі сутыкаюцца з доўгай загрузкай відэа і збоямі пры прайграванні. «Я гадамі так раблю. Падвойная перазагрузка ўжо ўелася мне ў мозг», — напісаў адзін з карыстальнікаў.
З’яўленне пашырэння таксама выклікала спрэчку пра тое, наколькі апраўдана блакіраваць рэкламу, за кошт якой зарабляюць аўтары відэа. Адзін з удзельнікаў дыскусіі, вядучы канала з 95,7 тысячы падпісчыкаў, расказаў, што ў мінулым месяцы зарабіў на рэкламе каля $1900, а ў гэтым разлічвае атрымаць прыблізна $1100. Паводле яго, нават пасля некалькіх гадоў працы над каналам на поўную стаўку яго заробак у пераліку на гадзіну працы не дасягае мінімальнай аплаты працы.
YouTube ужо некалькі гадоў змагаецца з блакіроўшчыкамі рэкламы. Платформа абмяжоўвала прайграванне відэа для карыстальнікаў такіх пашырэнняў, а таксама эксперыментавала з убудаваннем рэкламных роілкаў непасрэдна ў відэапаток.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.