Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Raiffeisen застанецца банкам-карэспандэнтам Прыёра. Вось што сказалі dev.by у аўстрыйскім банку

Мінулага тыдня стала вядома, што аўстрыйская кампанія Raiffeisen Bank International прадае акцыі Прыёрбанка інвестару з ААЭ. Як змена ўласніка паўплывае на грашовыя пераводы ў Беларусь з Еўропы і ЗША для кліентаў Прыёрбанка — спыталіся ў Raiffeisen Bank International.

6 каментарыяў

Мінулага тыдня стала вядома, што аўстрыйская кампанія Raiffeisen Bank International прадае акцыі Прыёрбанка інвестару з ААЭ. Як змена ўласніка паўплывае на грашовыя пераводы ў Беларусь з Еўропы і ЗША для кліентаў Прыёрбанка — спыталіся ў Raiffeisen Bank International.

Прыёрбанк паведаміў: SOVEN 1 Holding Limited набыў 100% акцый Raiffeisen CIS Regional Holding GmbH у Raiffeisen Bank International AG. А гэта значыць, у выніку ўгоды 87,74% акцый Прыёрбанка пяройдзе SOVEN1.

Мы паслалі запыт у RBI і спыталіся, ці застанецца банк у якасці банка-карэспандэнта для міжнародных пераводаў у еўра і доларах. Ну і як у цэлым паўплывае змена ўласніка на грашовыя пераводы ў Беларусь з Еўропы і ЗША.

Прадстаўнік карпарацыі Крыстаф Данц даслаў такі адказ:

— RBI envisages to remain a correspondence bank of Priorbank. This subject to any changes with respect to sanctions and regulations and RBI compliance standards and internal policies.

Ён азначае, што RBI мае намер заставацца банкам-карэспандэнтам. Змены ўсё ж магчымыя ў сувязі з санкцыямі, а таксама зменай стандартаў і ўнутранай палітыкі RBI. 

Прыёрбанк раней заяўляў, што «працягне абслугоўваць кліентаў у адпаведнасці са сваімі аперацыйнымі і стратэгічнымі банкаўскімі патрабаваннямі». SOVEN 1 і Raiffeisen будуць працаваць разам з Прыёрбанкам, каб дасягнуць поўнага завяршэння ўгоды ў чацвёртым квартале гэтага года.

Мы таксама паслалі запыт у Прыёрбанк — і дадамо каментар, як толькі атрымаем яго.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
1

Т.е. останется, но транзакции порежут

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

«Райффайзенбанк» ввел очередное ограничение для российских клиентов. С 2 сентября 2024 года банк прекратит проводить исходящие трансграничные переводы в любой иностранной валюте.

Anonymous
Anonymous
2

гэта ж пра нашых старэйшых братоў, пра наш клачок зямлі нічога няма ў гэтай заяве

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

сделка должна оформиться без лишнего шума и пыли, нам ни к чему эти домыслы до оформления сделки и передачи денег

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
1

однако из РБ уходит быстрее чем из РФ

Anonymous
Anonymous
1

RBI envisages to remain a correspondence bank of Priorbank.
Он означает, что RBI намерен оставаться банком-корреспондентом.

Нет, это означает что они ожидают остаться корреспондентом, а не намереваются.