Reddit прымусіць плаціць за свой кантэнт тэхнагігантаў, якія трэніруюць на ім нейрасеткі
Reddit зрабіў платным доступ да свайго API для кампаній, якія выкарыстоўваюць кантэнт з пляцоўкі для навучання сваіх АІ-мадэляў.
Reddit зрабіў платным доступ да свайго API для кампаній, якія выкарыстоўваюць кантэнт з пляцоўкі для навучання сваіх АІ-мадэляў.
Reddit зрабіў платным доступ да свайго API для кампаній, якія выкарыстоўваюць кантэнт з пляцоўкі для навучання сваіх АІ-мадэляў.
Цяпер Reddit прапрацоўвае расцэнкі за доступ да API. У інтэрв’ю New York Times кіраўнік і сузаснавальнік кампаніі Стыў Хафман падкрэсліў высокую каштоўнасць ейнага корпуса даных і дадаў, што яна не збіраецца раздаваць іх тэхнагігантам проста так.
Хафман адзначыў, што даныя на платформе заўсёды абнаўляюцца і што тут адбываецца жывы дыялог. У гэтым і ёсць каштоўнасць Reddit для мадэляў: на гэтых даных яны вучацца генераваць больш якасныя і рэлевантныя адказы. Прадпрымальнік лічыць, што іншыя кампаніі атрымліваюць з гэтага выгаду, і таму цалкам справядліва, калі частка яе будзе вяртацца карыстальнікам Reddit.
Для даследчыкаў, якім патрэбныя даныя Reddit у некамерцыйных мэтах, і для распрацоўшчыкаў інструментаў (напрыклад, ботаў), якія дапамагаюць людзям выкарыстоўваць Reddit, доступ да API застанецца бясплатным. Астатніх кампанія ўжо пачала апавяшчаць пра новыя правілы праз электронную пошту, а моц яны набудуць праз два месяцы.
API Reddit для навучання сваіх вялікіх моўных мадэляў выкарыстоўвалі ў тым ліку OpenAI, Microsoft і Google.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
ахахаха, удачи
Если когда я загружу фотку в облако, а облако потом мне говорит, что это теперь их фотка. Круто придумали ха! Всех на...ли.