Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Redmonk абнавіў топ папулярных моў праграмавання

Аналітыкі Redmonk абнавілі спіс найпапулярнейшых моў праграмавання. Першыя пазіцыі ў ім утрымліваюць JavaScript, Python і Java, аднак з кожным годам умацоўваюць пазіцыі маладзейшыя мовы.

2 каментарыя

Аналітыкі Redmonk абнавілі спіс найпапулярнейшых моў праграмавання. Першыя пазіцыі ў ім утрымліваюць JavaScript, Python і Java, аднак з кожным годам умацоўваюць пазіцыі маладзейшыя мовы.

Аўтары адзначаюць, што галоўным трэндам застаецца адсутнасць значных зрухаў у спісе. Таксама яны згадалі пра імклівы распаўсюд вялікіх моўных мадэляў. Паколькі цяпер яны лепш навучаныя для адных моў (натуральна, найбольш папулярных), ніж для другіх, то гэта можа схіліць карыстальнікаў на карысць першых. З іншага боку, інструменты на аснове такіх мадэляў могуць дапамагчы юзерам хутка вывучыць і пачаць выкарыстоўваць незнаёмыя тэхналогіі, што знізіць бар’ер для новых моў і шырэйшага іхняга выкарыстання.

Рэйтынг за 1 квартал 2023 года выглядае так:

1 JavaScript
2 Python
3 Java
4 PHP
5 C#
6 CSS
7 TypeScript
7 C++
9 Ruby
10 C
11 Swift
12 Shell
12 R
14 Go
14 Scala
16 Objective-C
17 Kotlin
18 PowerShell
19 Rust
19 Dart

Для складання рэйтынгу даследчыкі RedMonk спалучаюць звесткі пра выкарыстанне моў на практыцы (GitHub) і іх абмеркаванне ў сеціве (Stack Overflow), а таксама спрабуюць прадказаць будучыя трэнды іх распаўсюду. Падрабязна пра метадалогію — тут.

TIOBE: в рейтинге нет места молодым языкам
TIOBE: в рейтинге нет места молодым языкам
По теме
TIOBE: в рейтинге нет места молодым языкам
RedMonk обновил рейтинг языков программирования
RedMonk обновил рейтинг языков программирования
По теме
RedMonk обновил рейтинг языков программирования

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

May I simply say what a comfort to uncover somebody who genuinely understands what they are discussing over the internet. You definitely realize how to bring a problem to light and make it important. More people ought to look at this and understand this side of the story. I was surprised you're not more popular given that you most certainly possess the gift.

https://infocampus.co.in/web-development-training-in-bangalore.html
https://infocampus.co.in/web-designing-training-in-bangalore.html
https://infocampus.co.in/front-end-development-course-in-bangalore.html
https://infocampus.co.in/full-stack-development-training-in-marathahalli.html

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]