Рэклама Anthropic з тролінгам OpenAI спрацавала — Claude падрос на 11%
Пасля выхаду правакацыйнай рэкламы Anthropic на «Супербоўле» аўдыторыя Claude прыкметна вырасла, аднак дагэтуль значна саступае канкурэнтам.
Пасля выхаду правакацыйнай рэкламы Anthropic на «Супербоўле» аўдыторыя Claude прыкметна вырасла, аднак дагэтуль значна саступае канкурэнтам.
Пасля выхаду правакацыйнай рэкламы Anthropic на «Супербоўле» аўдыторыя Claude прыкметна вырасла, аднак дагэтуль значна саступае канкурэнтам.
Паводле даных аналізу BNP Paribas, наведвальнасць сайта кампаніі павялічылася на 6,5% пасля паказу роліка, у якім Anthropic раскрытыкавала рашэнне OpenAI дадаць рэкламу ў ChatGPT.
Рост цікавасці да Claude дазволіў аплікацыі ўвайсці ў дзясятку самых пампаваных бясплатных аплікацый у App Store. Колькасць штодзённых актыўных карыстальнікаў сэрвісу павялічылася на 11% — гэта самы значны прырост сярод ШІ-кампаній, якія адсочваюцца аналітыкамі. Для параўнання, ChatGPT ад OpenAI паказаў рост дзённай аўдыторыі на 2,7%, а Google Gemini — на 1,4%. Пры гэтым агульная карыстальніцкая база Claude па-ранейшаму істотна саступае ChatGPT і Gemini.
Рэкламныя кампаніі ШІ-кампаній сталі адной з прыкметных тэм трансляцыі «Супербоўла», аўдыторыя якога ў ЗША склала каля 125 мільёнаў чалавек. Рынак генератыўнага ШІ застаецца высокаканкурэнтным, і кампаніі актыўна выкарыстоўваюць буйныя медыйныя пляцоўкі для прыцягнення карыстальнікаў.
Супрацьстаянне паміж Anthropic і OpenAI ў апошнія месяцы стала больш публічным. Генеральны дырэктар OpenAI Сэм Альтман сказаў, што рэклама канкурэнта «ўводзіць у зман» і «відавочна несумленная».
Кампаніі таксама канкуруюць за карпаратыўных кліентаў, распрацоўшчыкаў і інвестыцыі. На гэтым тыдні Anthropic закрыла раўнд фінансавання на $30 мільярдаў пры ацэнцы ў $380 мільярдаў — больш чым удвая вышэй ацэнкі ў верасні. OpenAI, у сваю чаргу, правяла найбуйнейшы ў гісторыі прыватны раўнд у тэхналагічным сектары і вядзе перамовы аб прыцягненні да $100 мільярдаў дадатковага капіталу.



Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.