Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Рэкламны ролік Tesla пра аўтапілот 2016 года быў пастановачным

Прома-ролік 2016 года, у якім Tesla дэманстравала здольнасці сваёй сістэмы беспілотнага кіравання — напрыклад, спыняцца на чырвоны сігнал святлафора і хутка ехаць на зялёны — быў фэйкам, піша Reuters. Пра гэта, даючы паказанні на судзе мінулага ліпеня, заявіў старшы інжынер Tesla Ашок Элусвамі.

1 каментарый

Відэа дагэтуль даступнае на сайце аўтавытворцы. Яно было выпушчана ў кастрычніку 2016 года і піярылася гендырэктарам кампаніі Іланам Маскам у Twitter.

У відэа гаворыцца, што чалавек на сядзенні кіроўцы прысутнічае толькі з юрыдычных прычын і нічога не робіць, а Model X едзе сам.

Але, паводле слоў дырэктара па праграмным забеспячэнні аўтапілота, электракар «ехаў сам» не пры дапамозе софту Tesla. Каманда Элусвамі прыдумала і зняла «дэманстрацыю магчымасцей сістэмы» на просьбу Маска.

Для стварэння відэа выкарыстоўвалася 3D-картаграфаванне загадзя вызначанага маршруту ад дома ў каліфарнійскім Менла-Парку да тагачаснай штаб-кватэры Tesla ў Апала-Альта.

Кіроўцы перахоплівалі на сябе кіраванне падчас тэставых заездаў. А падчас запісу таго, як Model X нібыта самастойна паркуецца, тэставы аўтамабіль урэзаўся ў плот на пляцоўцы Tesla.

«Мэтай відэа не было дакладна паказаць, на што маглі разлічваць пакупнікі ў 2016 годзе. Мэтай было паказаць, што было магчыма ўбудаваць у сістэму», — адзначана ў стэнаграме паказанняў Элусвамі.

Цяпер у дачыненні да Tesla і яе аўтапілота праводзіцца шэраг расследаванняў у ЗША. Адное з іх Мінюст краіны распачаў у 2021 годзе пасля шэрага аварый, у тым ліку смяротных, з удзелам сістэмы.

Эксперты показали насколько легко обмануть автопилот Tesla и ездить без водителя
Эксперты показали, насколько легко обмануть автопилот Tesla и ездить без водителя
По теме
Эксперты показали, насколько легко обмануть автопилот Tesla и ездить без водителя

Пра тое, што відэа было зманціраваным, таго ж году са спасылкай на ананімныя крыніцы паведамляў New York Times — але без падрабязнасцей пра зададзены маршрут і сутыкненне.

У 2018 годзе ў аварыі з удзелам аўтапілота Tesla загінуў інжынер Apple. На думку адваката, які абараняе ў судзе інтарэсы яго жонкі і дапытваў Элусвамі ў ліпені, сваім відэа кампанія ўводзіць кліентаў у зман адносна здольнасцей аўтапілота.

Нягледзячы на назву, аўтапілот Tesla не з’яўляецца тым, чым здаецца. Кампанія папярэджвае, што кіроўца заўсёды павінны трымаць рукі на стырне і сачыць за дарогай. Сістэма прызначаная для дапамогі ў кіраванні, тармажэнні, змене хуткасці і палос руху, але ўсё гэта «не робіць аўтамабілі аўтаномнымі», сказана на сайце кампаніі.

Беспилотники Tesla можно обмануть «фантомными» изображениями на рекламных щитах
Беспилотники Tesla можно обмануть «фантомными» изображениями на рекламных щитах
По теме
Беспилотники Tesla можно обмануть «фантомными» изображениями на рекламных щитах

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

Гений, чего не отнять