1000+ чытачоў адказалі, што такое dev.by. Паказваем без цэнзуры!

Напярэдадні 15-годдзя (так супала) мы папрасілі ўсебаковага фідбэку пра dev.by у чытачоў і чытачак.

Анкету запоўнілі 1134 чалавекі! Рэдакцыя сардэчна ўсім дзякуе, вы нам вельмі дапамаглі.

91 каментарый

Большая частка інсайдаў і высноў з рэсёрчу аўдыторыі — для ўнутранага карыстання: мы пастараемся па максімуму выкарыстаць фідбэк, каб палепшыць ваш чытацкі і карыстальніцкі досвед.

Але мы пакажам самае цікавае — як вы нас бачыце.

Вось галоўныя факты пра ўдзельнікаў і ўдзельніц рэсёрчу аўдыторыі:

Важна: на картцы вышэй — не партрэт аўдыторыі. Фішка ў тым, што ў нашых рэсёрчах звычайна ўдзельнічае «ядро» — самыя актыўныя чытачы і карыстальнікі. Партрэт «ядра» моцна адрозніваецца ад партрэта «сярэдняга» чытача — і дэмаграфічна, і геаграфічна, і па многіх іншых пунктах. Напрыклад, паводле даных Google Analytics, нас чытае 47% жанчын і 53% мужчын. Ядро ж — на 75+% мужчынскае, і гэта адлюстроўваецца ў кожным рэсёрчы. Увогуле, на картцы — па сутнасці, партрэт нашага «ядра».

Любое пытанне ў анкеце можна было прапусціць. Тым не менш, 640+ удзельнікаў рэсёрчу не паленаваліся адказаць, што такое для іх dev.by.

Паказваем пазітыўныя водгукі. Іх было нечакана шмат, і гэта вельмі прыемна.

А цяпер збіваем градус пафасу і паказваем негатыў. Амаль увесь! Калі ваш не змясціўся — пакіньце, калі ласка, у каментах :)

А тут пажаданні, якой інфармацыі трэба больш/менш. Часам яны добра ілюструюць, як адрозніваюцца інтарэсы розных груп аўдыторыі: напрыклад, прыкладна аднолькавая колькасць чытачоў лічыць, што матэрыялаў пра рэлакейт зашмат/замала.

Усе хочуць больш пазітыву і гісторый пра Беларусь. Дарэчы, мы таксама (але ёсць нюансы). Можам абяцаць напэўна: дзяліцеся з намі пазітывам — і яго будзе больш.

ДЗЯКУЙ!

Мы пастараемся ўлічыць усе ідэі, заўвагі і прапановы, і захаваем кантакты ўсіх, хто імі падзяліўся.

Вашая гатоўнасць дапамагаць нам фідбэкам, каментарамі, інфармацыяй — самы каштоўны рэсурс, які ў нас ёсць.

Ну, не лічачы данатаў :) 

Калі вы ўваходзіце ў 53%, якія плануюць аднойчы заданаціць, сёння ідэальны дзень: 

Праз Patreon

З Беларусі — праз Donorbox.

И ещё криптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.


Читать на dev.by