Reuters: Meta зразумела, што значна адстала ў АІ-гонцы і цяпер выдаткоўвае мільярды на працэсары
Кампанія адышла ад ідэі стварэння метасусвету і пераключылася на генератыўныя АІ-мадэлі: закупіла працэсары, стварае свой чып і значна павялічыла штат АІ-аддзела.
Кампанія адышла ад ідэі стварэння метасусвету і пераключылася на генератыўныя АІ-мадэлі: закупіла працэсары, стварае свой чып і значна павялічыла штат АІ-аддзела.
Паводле даных Reuters, у верасні мінулага года Цукерберг правёў нараду з вядучымі супрацоўнікамі аддзела, які займаецца АІ-распрацоўкамі. Высветлілася, што для развіцця АІ-сферы ў кампаніі не адладжаныя працоўныя працэсы і інфраструктура. Галоўная прычына адставання Meta — гэта непаслядоўнасць у выбары працэсараў. Самымі распаўсюджанымі і ўніверсальнымі лічацца графічныя працэсары (GPU). Аднак да 95% рынку належыць Nvidia, таму цэны на чыпы высокія, а амаль усе залежаць ад аднаго пастаўшчыка.
Meta для эканоміі бюджэту выкарыстоўвае CPU — цэнтральныя працэсары, на якіх працуюць дата-цэнтры, аднак яны дрэнна даюць рады задачам па навучанні і запуску АІ-мадэляў. Кампанія выкарыстоўвала таксама чыпы ўласнай распрацоўкі, але толькі для некаторых этапаў навучання нейрасеткі. У 2021 годзе такі падыход прызналі неэфектыўным, і Meta заказала GPU ад Nvidia на «мільярды долараў».
Для размяшчэння новага абсталявання прыйшлося пашырыць дата-цэнтры, павысіць прапускную здольнасць сеткі ў 24-32 разы і ўсталяваць сістэмы вадкаснага ахалоджвання. Затраты павялічылі капітальныя выдаткі на $4 мільярды і супалі з крызісам у IT-галіне, праз які Meta звольніла больш за 10 тысяч чалавек.
Паводле слоў крыніц, паралельна кампанія распрацоўвае свой чып, аналаг GPU, каб навучаць АІ-мадэлі. Кампанія плануе завяршыць працу ў 2025 годзе. Да рэлізу ChatGPT кіраўніцтва кампаніі не разглядала распрацоўку генератыўных АІ-мадэляў прыярытэтнай задачай, аднак на фоне выбуховай цікавасці Meta ўзмацніла аддзел АІ-распрацовак. Цяпер большую частку часу Цукерберг і топ-менеджары прысвячаюць развіццю гэтага кірунку.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Во всём отстала. В развитии и освоении нормальных технологий.