Рычард Брэнсан адмовіўся ад далейшых інвестыцый у Virgin Galactic
Заснавальнік кампаніі заявіў, што не будзе ўкладваць дадатковых інвестыцый у свой праект касмічнага турызму. Брэнсан прызнаўся, што фінансавыя магчымасці яго бізнэсу падкасіла пандэмія каранавіруса.
Заснавальнік кампаніі заявіў, што не будзе ўкладваць дадатковых інвестыцый у свой праект касмічнага турызму. Брэнсан прызнаўся, што фінансавыя магчымасці яго бізнэсу падкасіла пандэмія каранавіруса.
Раней Virgin Galactic абвясціла аб скарачэнні працоўных месцаў і спыненні камерцыйных палётаў на 18 месяцаў ад 2024 года. Гэтыя меры неабходныя для эканоміі сродкаў, якія пойдуць на распрацоўку новага касмічнага карабля Delta. Ён зможа перавозіць больш пасажыраў і павысіць частату палётаў у параўнанні з цяперашнім караблём Unity. Фінансаванне праекта забяспечана да 2026 года, заявілі ў кампаніі.
Брэнсан заявіў, што не зможа ўкладаць дадатковыя сродкі, так як фінансавыя рэсурсы яго бізнэсу істотна зменшыліся пасля пандэміі каранавіруса. Бізнэсовец удакладніў, што цяпер Virgin Galactic мае амаль $1 мільярд і можа забяспечваць сваё развіццё самастойна. За апошнія паўгода кампанія здзейсніла шэсць палётаў і прапаноўвала квіткі ад $450 тысяч за месца на борце Unity.
Virgin Group застаецца найбуйнейшым акцыянерам Virgin Galactic. Група кампаній прадала акцый на суму большую за $1 мільярд і скараціла сваю долю да 7,7%. Атрыманыя сродкі былі накіраваныя на падтрымку іншых бізнэсаў Брэнсана. Іншы касмічны стартап прадпрымальніка, Virgin Orbit, збанкрутаваў 8 месяцаў таму. Апошняя місія па запуску ракеты з Вялікабрытаніі скончылася правалам.
Virgin Galactic выйшла на нью-ёркскую фондавую біржу ў 2019 годзе. Тады кампанія ацэньвалася ў $2,3 мільярда. За гэты час ёй не ўдалося стаць прыбытковай, таму цяпер кампанія ацэньваецца ўсяго ў $935 мільёнаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.