Rockstar Games загадала ўсім распрацоўнікам GTA VI вярнуцца ў офіс. Студыя баіцца новых уцечак
Студыя пераходзіць на фінальную стадыю распрацоўкі працягу легендарнай гульні, і кіраўніцтва асцерагаецца новых уцечак — папярэднія прынеслі нямала непрыемнасцяў.
Студыя пераходзіць на фінальную стадыю распрацоўкі працягу легендарнай гульні, і кіраўніцтва асцерагаецца новых уцечак — папярэднія прынеслі нямала непрыемнасцяў.
Паводле даных Bloomberg, кіраўніцтва студыі распарадзілася ўнесці змены ў працэс распрацоўкі Grand Theft Auto VI. Кіраўніца выдавецкага аддзела Джэніфер Колб заявіла супрацоўнікам, што, пачынаючы ад красавіка, работнікі мусяць вярнуцца ў офісы на пяцідзённы працоўны тыдзень. Такім чынам Rockstar хоча павысіць бяспеку і прадукцыйнасць каманды.
«Гэтыя змены дадуць нам лепшую магчымасць выпусціць наступную Grand Theft Auto на належным узроўні якасці і паліроўкі разам з выдавецкай дарожнай картай, якая адпавядае маштабам і амбіцыям гульні», — сказана ў лісце Колб.
Падчас распрацоўкі студыя сутыкнулася са мноствам парушэнняў бяспекі, уключаючы масавую ўцечку кадраў з ранняй версіі гульні і заўчасную публікацыю дэбютнага трэйлера. Яны прынеслі выдаўцу страты на $5 мільёнаў і «тысячы гадзін» працоўнага часу супрацоўнікаў.
Рэліз GTA VI чакаецца ў 2025 годзе на PS5, Xbox Series X і S. Гульня можа стаць самай дарагой за ўсю гісторыю відэагульняў. Яе бюджэт ацэньваюць у $1-2 мільярды. Rockstar разлічвае зарабіць з дапамогай гульні $8 мільярдаў у 2025 фінансавым годзе. Трэйлер з анонсам GTA VI набраў 178 мільёнаў праглядаў і стаў другім па праглядах сярод усіх трэйлераў да відэагульняў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.