Расіі не хопіць айцішнікаў, нават калі вернуцца ўсе, хто з'ехаў — Дзярждума
Вяртанне ІТ-спецыялістаў, якія з’ехалі з Расіі, не вырашыць праблемы іх недахопу ў краіне — трэба прыцягваць замежнікаў. Так намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па інфармацыйных тэхналогіях, інфармацыйнай палітыцы і сувязі Яўген Папоў пракаментаваў «Газеце.Ru» падрыхтоўку мер «зваротнай рэлакацыі» айцішнікаў у Мінлічбы. Паводле слоў Папова, гэтыя меры працуюць «удоўгую», а кадры патрэбныя Расіі ўжо.

«Рэч жа не ў айцішніках, якія з’ехалі. Калі яны прыедуць, нам усё роўна не хопіць айцішнікаў. Недахоп у галіне катастрафічны і вылічаецца сотнямі тысяч чалавек. … Таму, вядома, трэба прыцягваць у галіну новую і старую кроў. Прымаюцца дзяржаўныя праграмы, бюджэты прапісаныя, навучанне бясплатнае, у тым ліку на ІТ-спецыяльнасці. Мы разумеем, што навучыць дык мы навучым, але гэта ўдоўгую, а нам яны патрэбныя проста цяпер», — сказаў ён і дадаў, што яго камітэт супрацоўнічае з ведамствам і будзе ўносіць свае прапановы.
На думку Папова, для вырашэння праблемы патрэбныя комплексныя меры.
«Яны мусяць тычыцца прыцягнення ў галіну людзей, гатовых працаваць у нас. Гэта могуць быць не толькі расійцы, але і замежнікі. Зразумела, што досыць складана будзе прыцягнуць замежную сілу ў цяперашніх умовах, але гэта не значыць, што не трэба спрабаваць. Мы тут разумеем, што рынак СНД таксама добры для ІТ, але і гэтага мала. У нас ёсць глабальная праблема ў галіне, якую неабходна вырашаць», — растлумачыў ён.
Учора «Камерсант» са спасылкай на ўдзельнікаў рынку паведаміў, што Мінлічбы рыхтуе пакет мер па вяртанні айцішнікаў, якія з’ехалі з Расіі. Сярод іх — адтэрміноўка ад службы ў войску, якая цяпер заканадаўча не замацаваная. Крыніца выдання ва ўрадзе заявіла, што канчатковага пакета мер пакуль няма, але «яны будуць прынятыя найбліжэйшым часам».
с пригожина пусть пример берут и зэков в айти набирают:
если полгода на проекте пробыл, если прода не завалил и тестами все покрывал
то снимают любые сроки и обвинения
(при совке и бомбы в шарашках делали, и ракеты - опыт огромный есть, зачем новое что-то придумывать?)
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Украинских позовите
Говорят всякие amazon сокращают по десяткам тысяч, и другие единороги в США. Вот их и нужно заинтересовать высокими заработными платами.
с пригожина пусть пример берут и зэков в айти набирают:
если полгода на проекте пробыл, если прода не завалил и тестами все покрывал то снимают любые сроки и обвинения (при совке и бомбы в шарашках делали, и ракеты - опыт огромный есть, зачем новое что-то придумывать?)