Расійская «дачка» Google падала некалькі пазоваў да службы судовых прыставаў
ТАА «Гугл» 17 мая падало ў Арбітражны суд Масквы чатыры пазовы да Федэральнай службы судовых прыставаў Расіі (ФССП) «аб аспрэчванні пастаноў, дзеянняў (бяздзейнасці) судовага прыстава-выканаўцы», піша vc.ru са спасылкай на картатэку спраў.

Паводле адной з заяў, трэцяй асобай пазначаная АНКА «ТБ-Навіны», яшчэ паводле адной — АТ «Тэлекампанія НТВ», а паводле трэцяй — ТАА «ГПМ Забаўляльнае тэлебачанне». Магчыма, апошнія пазовы звязаныя з рашэннямі суда супраць Google — мінулай восені той абавязаў кампанію плаціць няўстойку НТВ і «Газпром-медыя холдынгу» да разблакавання іх YouTube-каналаў.
У маі кіраўнік ФССП Зміцер Арыстаў расказваў, што Google стала самым вялікім даўжніком сярод інтэрнэт-кампаній, аштрафаваных у Расіі. Кампанія была вінная каля 30 млрд расійскіх рублёў ($375 млн), але «значную частку» сродкаў спагналі. «Усё, што ў іх было ў Расіі, а было нямала — мы ўсё забралі і аддалі дзяржаве», — казаў Арыстаў.
У чэрвені 2022 года «дачка» Google у Расіі падала пазоў аб уласным банкруцтве праз арышт рахункаў. Суд пачаў працэдуру банкруцтва ў верасні.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.