Расійская ІТ-сфера больш не расце, колькасць вакансій падае, конкурс узляцеў у разы
У сферы ІТ у Расіі па выніках першай паловы 2023 года стала значна складаней знайсці працу. Як паведамляе CNews са спасылкай на HeadHunter (hh.ru), колькасць суіскальнікаў падскочыла, а колькасць вакансій наадварот скарацілася, праз што вырас конкурс на адное працоўнае месца.

У перыяд ад 1 студзеня да 30 чэрвеня ў краіне было размешчана каля 71 тысячы аб’яў аб прыёме на працу ў ІТ-кампаніі — мінус 9% год да года. І гэта з улікам таго, што ў 2022 годзе многія расійскія айцішнікі з’ехалі за мяжу.
Але гэта не асабліва адбілася на жаданні расійцаў «увайсці ў айці»: за справаздачны перыяд на HeadHunter было размешчана або абноўлена звыш 480 тысяч рэзюмэ — прыкладна на 11% больш, ніж годам раней.
Конкурс на адное месца перавысіў шэсць чалавек, гэта ўдвая больш, чым летам 2021 года. Але ў рэальнасці гэты паказчык можа быць яшчэ вышэйшым, бо далёка не ўсе ІТ-спецыялісты шукаюць працу на спецыялізаваных сайтах.
Між тым працадаўцам стала прасцей адпрэчваць суіскальнікаў, асабліва тых, хто просіць занадта вялікі заробак — для 82% кампаній грошы сталі галоўнай прычынай адмовы.
Завышаныя заробкавыя запыты расійскіх айцішнікаў сталі галоўнай прычынай адмовы працадаўцаў
А 77% расійскіх ІТ-спецыялістаў гатовыя звольніцца адным днём, калі кампанія-канкурэнт прапануе ім вышэйшы заробак у параўнанні з цяперашнім. Столькі ж на рэгулярнай аснове наведваюць сайты з вакансіямі ў пошуках фінансава выгаднейшай працы.
Рост канкурэнцыі на вакансіі ў ІТ можа пачаць пагаршацца праз штучны інтэлект, які ўмее самастойна генераваць код, а таксама ўсё большую папулярнасць платформаў малакодавай і бескодавай распрацоўкі.
"Рост конкуренции на вакансии в ИТ может начать усугубляться из-за искусственного интеллекта" подкинутого нам с загнивающего запада, чтобы разрушить духовные скрепки языков программирования кирилицей
А что по американской? Они разработку на востоке заказывают потому что там качественнее или дешевле? А если дешевле, не значит ли это что их рыночек перегрет? :)
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
да пусть вообще загнётся, не жалко
"Рост конкуренции на вакансии в ИТ может начать усугубляться из-за искусственного интеллекта" подкинутого нам с загнивающего запада, чтобы разрушить духовные скрепки языков программирования кирилицей
А что по американской? Они разработку на востоке заказывают потому что там качественнее или дешевле? А если дешевле, не значит ли это что их рыночек перегрет? :)
Значит, что все манеры хотят сэкономить денег. Это и на холодном рынке есть.