Расійскія ІБ-спецыялісты абленаваліся і патрабуюць больш грошай
У «Растэлекаме» паказалі на падзенне якасці прафесійнай падрыхтоўкі расійскіх спецыялістаў па інфармацыйнай бяспецы, піша CNews. Яны горш працуюць, але хочуць атрымліваць высокую зарплату. А замяніць такіх работнікаў больш падрыхтаванымі амаль немагчыма.

Паводле слоў старшага віцэ-прэзідэнта арганізацыі Ігара Ляпунова, у краіне сфармавалася зваротная залежнасць паміж якасцю ІБ-спецыялістаў і іх патрабаваннямі да зарплаты: па меры таго, як багаж іх ведаў і ўменняў пусцее, жаданне зарабляць больш расце.
Пры гэтым у Расіі ўжо даволі даўно назіраецца востры дэфіцыт ІБ-спецыялістаў: выданне пісала пра гэта яшчэ ў 2021 годзе, і ў 2024-м у гэтым плане нічога не змянілася.
Ляпуноў падкрэсліў, што цяпер у Расіі ІБ-спецыялісты «менш якасныя і больш распешчаныя». Ён зрабіў акцэнт на тым, што ў гэтай сферы штомесячныя даходы работнікаў растуць з высокай хуткасцю, і прывёў у прыклад 2023 год, калі прырост быў у межах 15%.
Некаторыя кампаніі спрабуюць вырашыць праблему недахопу ІБ-спецыялістаў шляхам ператварэння ў іх супрацоўнікаў іншых галін ІТ-індустрыі. Але гэта азначае, што ў ІБ яны становяцца джунамі, а такіх працадаўцы не спяшаюцца завальваць грашыма.
У Расіі перастала працаваць рэгістрацыя ў Google па нумары тэлефона
У CNews адзначаюць, што праблема сапраўды можа хавацца ў грошах. Ляпуноў сцвярджае, што бяспечнікі пераацэненыя ў плане памераў іх заробкаў — магчыма, гэта тычыцца мідлоў, сеньёраў і лідоў, то-бок тых, хто ўжо даўно ў прафесіі, але не джуноў.
Сітуацыя даходзіць да крайнасці: новыя ІБ-спецыялісты, на якіх ляжыць вялікая адказнасць, асабліва цяпер, калі колькасць кібератак на Расію зашкальвае, атрымліваюць менш, чым кур’еры-мігранты. За дастаўку прадуктаў, гатовай ежы і тавараў пры канцы лета 2024 года ў Расіі можна было атрымліваць у межах 155 тысяч RUB ($6,6 тысячы), а гэта больш за заробак джуноў на многіх ІТ-пазіцыях. Аналітыкі звязваюць рост заробкаў кур’ераў з павелічэннем папулярнасці анлайн-гандлю.
Паводле даных «Ведамасцяў», у першай палове 2024 года колькасць кібератак на расійскія кампаніі вырасла на 10% год да года.
Что-то вы с курсом напутали)
1-2к долларов у них потолок. и это стабильно раб день по 10 часов.
3к усд - уже проектировщик систем, нач отдела.
Всё что выше - спецотделы ИБ с иными зарплатами. Они живут этой работой и умирают там же: уже высохшие, с легким ароматом кофеина и пустого желудка)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 верасня 2024, 17:53
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
155 тысяч RUB ($6,6 тысячи)
dev.by как обычно
Что-то вы с курсом напутали)
1-2к долларов у них потолок. и это стабильно раб день по 10 часов.
3к усд - уже проектировщик систем, нач отдела.
Всё что выше - спецотделы ИБ с иными зарплатами. Они живут этой работой и умирают там же: уже высохшие, с легким ароматом кофеина и пустого желудка)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 верасня 2024, 17:53
"А ты походи по рынку, поищи варианты" (с) Анекдот
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 верасня 2024, 00:13