Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Амерыканскія АІ-стартапы прыцягнулі рэкордныя венчурныя інвестыцыі ў 2024 годзе

Летась венчурныя інвестары ўклалі рэкордныя $97 млрд у амерыканскія стартапы, якія спецыялізуюцца на штучным інтэлекце, піша Bloomberg са спасылкай на свежыя звесткі PitchBook. Шматмільярднымі раўндамі адзначыліся xAI, OpenAI і Anthropic.

Пакінуць каментарый

Аналітыкі фіксуюць рост долі АІ-стартапаў у агульным аб’ёме фінансавання. На іх прыпала амаль палова з тых $209 млрд, якія ў сукупнасці атрымалі амерыканскія стартапы ў 2024 годзе.

У цэлым аб’ём інвестыцый у стартапы ЗША вырас на траціну ў параўнанні з 2023 годам. Пры гэтым самі венчурныя інвестары прыцягнулі ўсяго $76,1 млрд — гэта мінімум ад 2019 года.

Адзначаецца, што буйным венчурным фірмам, як і стартапам, якія ва ўсіх на слыху, прыцягваць сродкі прасцей. І пакуль АІ-стартапы купаюцца ў грошах, многім звычайным стартапам з некалі «гарачых» сфер накшталт карпаратыўнага софту праводзіць раўнды пры ранейшых ацэнках усё складаней.

Паказчык экзітаў — IPO і продажаў стартапаў — у 2024 годзе склаў $149,2 млрд, што на $30 млрд больш, чым у 2023-м, і прыкладна на ўзроўні 2022-га.

Па-за межамі ЗША год для сферы венчурнага інвеставання выдаўся складанейшым. Еўрапейскія стартапы паднялі $ 61,6 млрд — у 2023-м было $66,7 млрд, а ў Азіі сума ўгод упала са $100,1 млрд да $75,9 млрд.

Инвестиции в европейские ИИ-стартапы достигли рекорда. Доходы американских инвесторов на минимуме

По теме

ИИ-стартап Маска привлёк ещё $6 млрд — месяц назад привлёк столько же

Anthropic получила ещё $4 млрд от Amazon

Perplexity с кофаундером-беларусом привлёк $500 млн при 9-миллиардной оценке

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.