Кіраўніцтва ПВТ ездзіла вучыцца штучнаму інтэлекту ў Казахстан
4-5 лістапада беларуская ўрадавая дэлегацыя наведала Казахстан, каб пераняць досвед у ШІ і іншых тэхналогіях. У яе ўваходзіў першы намеснік начальніка сакратарыята Назіральнай рады ПВТ Дзмітрый Калечыц.
Ён удзельнічаў у перамовах у Цэнтры падтрымкі лічбавага ўрада Казахстана і Астана Хабе — гэта найбуйнейшы міжнародны тэхнапарк ІТ-стартапаў у Цэнтральнай Азіі. Там прадстаўніку ПВТ распавядалі, як развіваецца лічбавая індустрыя краіны.
Казахстанскі бок паказаў праекты, над якімі працуюць удзельнікі кластара. Эксперты таксама абмяняліся меркаваннямі па пытаннях лічбавага развіцця эканомікі, уключаючы ўкараненне ШІ, перадавых тэхналогій і падтрымку інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Беларусі і Казахстане.
Казахстану ёсць, чым падзяліцца — тэхналагічная сфера тут квітнее. Напрыклад, у праўленне фонда нацыянальнага дабрабыту краіны ўваходзіць нейрасетка, прычым у статусе незалежнага члена з правам голасу. Фаўнар Telegram Павел Дуроў месяц таму анансаваў адкрыццё ШІ-лабараторыі ў казахстанскай сталіцы. Таксама ў Казахстане, у адрозненне ад Беларусі, ёсць стартапы-адзінарогі. Год таму тут запусцілі візу для лічбавых качэўнікаў.
Читать на dev.by