З танкалёта сцерлі World Of Tanks
Другі брэндаваны самалёт, з зубрам, у чарзе на перафарбоўку?
Другі брэндаваны самалёт, з зубрам, у чарзе на перафарбоўку?
Другі брэндаваны самалёт, з зубрам, у чарзе на перафарбоўку?
З ліўрэі першага танкалёта, сумеснага рэкламнага праекта Belavia і Wargaming, знікла назва гульні World Of Tanks. Пра гэта піша тэлеграм-канал «АдВінта».
Паводле даных крыніц ТГ-канала, надпісы зафарбавалі, бо скончыўся тэрмін арэнды рэкламы. З другім танкалётам, які з выявай зубра, неўзабаве могуць паступіць аналагічна.
Так было:
А так стала:
Нагадаем, першы самалёт, Boeing 737-300, рэкламаваў World Of Tanks ад ліпеня 2016 года. Другі, Embraer ERJ-195, брэндавалі ў 2018 годзе.
Рэкламны праект меў вялікі поспех. У 2019 годзе Wargaming і «Белавія» нават знялі пяціхвілінны відэаролік пра гісторыю танкалёта. З Макеем, Міхалком і іншымі. Ролік апавядаў пра тое, як самалёт «ператварыўся ў «лятальную рэкламу», «візітную картку краіны» і «лятальны брэнд» не толькі кампаній Wargaming і Belavia, але і краіны. Надзадача, казаў менеджар сацыяльных праектаў Wargaming Міхаіл Клябанаў, была ў тым, каб «данесці да людзей, што ў Беларусі ёсць крэатыўныя кампаніі, якія супрацоўнічаюць. І тым самым заахвоціць гасцей прылятаць да нас». Эх.
Пасля 24.02 Wargaming абвясціла аб закрыцці студыі ў Мінску і сыходзе з Беларусі і Расіі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
айци улетели но обещают что вернутся