Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Salesforce: большасць юзераў карыстаецца ChatGPT для забавы

ChatGPT пры правільным выкарыстанні можа дапамагчы атрымаць працу і павысіць яе эфектыўнасць, але большасць не ўспрымае чатбота сур’ёзна. Пра гэта кажуць вынікі нядаўняга даследавання Salesforce.

1 каментарый

ChatGPT пры правільным выкарыстанні можа дапамагчы атрымаць працу і павысіць яе эфектыўнасць, але большасць не ўспрымае чатбота сур’ёзна. Пра гэта кажуць вынікі нядаўняга даследавання Salesforce.

Кампанія апытала больш як 4 тысячы рэспандэнтаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Індыі розных узростаў — ад зумераў да бумераў — наконт таго, як яны выкарыстоўваюць генератыўныя АІ-інструменты, такія як ChatGPT, генератар малюнкаў DALL-E і любыя іншыя мадэлі, здольныя спараджаць гук, відэа або код.

Многія выкарыстоўваюць генератыўны АІ ў працоўных мэтах. Але самым распаўсюджаным адказам стаў «для забавы» — яго выбралі 38% апытаных. Напрыклад, людзі выкарыстоўваюць генератыўныя АІ-інструменты для планавання падарожжаў, апгрэйду профіляў у дэйтынг-праграмах і складання планаў трэніровак. Яшчэ 17% сказалі, што выкарыстоўваюць такі АІ для пошуку працы.

Часткова забаўляльны фокус можа быць звязаны з тым, што чатбот выйшаў менш як год таму, і людзі пакуль не раскрылі ўсяго ягонага патэнцыялу для прымянення ў працы.

Эканаміст: «Вашую працу адбярэ не АІ, а чалавек які ўмее ім карыстацца»
Эканаміст: «Вашую працу адбярэ не АІ, а чалавек, які ўмее ім карыстацца»
Па тэме
Эканаміст: «Вашую працу адбярэ не АІ, а чалавек, які ўмее ім карыстацца»

Пры гэтым карыстальнікі гатовыя выкарыстоўваць генератыўны АІ у працоўных мэтах. 75% усіх апытаных не супраць аўтаматызаваць з дапамогай тэхналогіі працоўныя задачы і пісаць працоўныя паведамленні. 65% хацелі б выкарыстоўваць АІ для складання рэзюмэ нарад.

Пры гэтым 91% кампаній, апытаных сайтам ResumeBuilder, жадае наймаць супрацоўнікаў з навыкамі працы з ChatGPT. Такіх супрацоўнікаў шукаюць кампаніі не толькі ў ІТ, але таксама ў маркетынгу і ахове здароўя.

ChatGPT дае няправільныя адказы на пытанні па праграмаванні больш як у палове выпадкаў
ChatGPT дае няправільныя адказы на пытанні па праграмаванні больш як у палове выпадкаў
Па тэме
ChatGPT дае няправільныя адказы на пытанні па праграмаванні больш як у палове выпадкаў
У Індыі ChatGPT паспяхова дапамагае змагацца з беднасцю і карупцыяй
У Індыі ChatGPT паспяхова дапамагае змагацца з беднасцю і карупцыяй
Па тэме
У Індыі ChatGPT паспяхова дапамагае змагацца з беднасцю і карупцыяй

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
1

А на большее эта нагло врущая х**нь просто не годится. За ним ж надо ВСЁ перепроверять с пристрастием.
К тому же попытки аффтаров править его выдачу для соответствия повесточке ухудшило ситуацию просто в разы.