Salesforce скарачае 700 чалавек
Salesforce звальняе каля 700 чалавек, расказалі дасведчаныя крыніцы Wall Street Journal. Гэта прыкладна 1% глабальнага штату амерыканскага тэхнагіганта.

Гэта не першыя масавыя звальненні ў Salesforce. Летась кампанія разам зрэзала колькасць сваіх супрацоўнікаў на 10% — тады працу страціла прыкладна 7 тысяч чалавек. Акрамя таго, кампанія паменшыла бюджэт на плюшкі для супрацоўнікаў і камандзіроўкі.
Між тым цяпер, паводле даных WSJ, у Salesforce адкрыта каля тысячы вакансій. Суразмоўцы выдання кажуць, што свежыя скарачэнні маюць дапамагчы кампаніі лепш прыярытызаваць выдаткі.
Паводле даных трэкера layoffs.fyi, ад пачатку 2024 года больш за 120 ІТ-кампаній скарацілі звыш 30 тысяч супрацоўнікаў. У мінулым месяцы буйнымі звальненнямі адзначыліся Google, Amazon, PayPal, Microsoft, Bosch і многія іншыя. Пры гэтым за студзень 2023 года «пад нож» трапіла 90 тысяч супрацоўнікаў айцішных кампаній.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Скоро ягоды пойдут, в Польше сезонные рабочие будут нужны.
И крапива поспеет.
Ничего страшного, как и все другие уволенные поедут в Польшу.
Я постоянно слежу за вакансиями салофорс в РБ. Не было вакансий вообще уже года два. А последние пару недель и стажировки появились, и вакансии джунов. Кто то умеет деньги просто считать