Самая вялікая пенсія ў Польшчы ў чалавека са стажам 62 гады. Вось якая

І яшчэ парачка пенсійных рэкордаў.

11 каментарыяў

Мужчына з самай высокай пенсіяй жыве ў Сілезіі, ён выйшаў на адпачынак у 86 гадоў і цяпер атрымлівае больш за 48 тысяч злотых штомесяц, піша Dzik Pic. 

Крыху менш напрацаваў жыхар Варшавы — каля 40 тысяч злотых. Ён завяршыў кар’еру ў 85, яго стаж працы — 59 гадоў.

А ў жанчын самую высокую пенсію атрымлівае жыхарка Куяўска-Паморскага ваяводства. Яна выйшла на пенсію ў 81 год, пасля 61 года працы, і атрымлівае 37 тысяч злотых +. 

Пенсію звыш 10 тысяч злотых цяпер атрымліваюць 91,3 тыс. чалавек. У тым ліку ў 3,7 тысячы яна перавышае 15 тысяч злотых. 

У ZUS нагадваюць, што цяпер няма закона, які абавязвае выходзіць на пенсію ў 60 або 65 гадоў. І кожны сам прымае рашэнне, калі стаць пенсіянерам. Ад гэтага залежыць памер пенсіі.


Читать на dev.by