Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Самая вялікая ўцечка са склада»: расійскія блогеры публікуюць ролікі з MacBook Pro M4 да яго анонсу

Гэтым месяцам чакаецца чарговая прэзентацыя кампаніі, на якой пакажуць абноўлены MacBook Pro з працэсарам M4. Але ўцечак ўжо зашмат.

Пакінуць каментарый

Расійскі блогер Wylsacom апублікаваў ролік з распакаваннем навінкі. Паводле яго слоў, ён набыў гаджат у прыватнай групе ў фэйсбуку. Пры аглядзе блогер схаваў серыйны нумар ноўтбука. Мяркуючы з агляду, упакоўка адпавядае даным, якія публікаваліся з ранейшых уцечак.

У апісанні на пакунку сказана, што прылада абсталяваная 16 Гбайт аператыўнай памяці і накапляльнікамі на 512 Гбайт. У ноўтбука тры інтэрфейсы Thunderbolt 4, адзін HDMI, слот для SD-карт і раздым MagSafe для падсілкавання. MacBook Pro мае працэсар M4 з 10 ядрамі CPU і 10 ядрамі GPU.

Для параўнання: актуальны MacBook Pro з чыпам M3 мае два парты Thunderbolt 4 і 8 Гбайт аператыўнай памяці. У бэнчмарке Geekbench у аднаядзерным рэжыме ноўтбук набраў 3864 балы, у шмат’ядзерным — 15 288 балаў. MacBook Pro з M3 набраў 3000 і 11 800 балаў адпаведна.

Журналіст Bloomberg Марк Гурман звярнуў увагу на ролік іншага расійскага блогера Romancev768, які таксама апублікаваў відэа з аглядам навінкі. Гурман назваў патэнцыйную ўцечку «беспрэцэдэнтнай». «Гэта, верагодна, самая вялікая ўцечка са склада, якую я калі-небудзь бачыў», — напісаў журналіст, паказаўшы таксама на раннія выяў ноўтбука.

Экраны Apple iMac начали массово портиться после истечения гарантии
Экраны Apple iMac начали массово портиться после истечения гарантии
По теме
Экраны Apple iMac начали массово портиться после истечения гарантии
Apple готовит iPhone SE без кнопки «Домой», но с ИИ
Apple готовит iPhone SE без кнопки «Домой», но с ИИ 
По теме
Apple готовит iPhone SE без кнопки «Домой», но с ИИ
Apple Intelligence теперь доступен пользователям iPhone. Что это за сервис
Apple Intelligence теперь доступен пользователям iPhone. Что это за сервис
По теме
Apple Intelligence теперь доступен пользователям iPhone. Что это за сервис

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.