Samsung прадставіла складную «трыкладушку» раней за Apple

Кампанія паказала свой першы смартфон, які складваецца ўтрая, на фоне ўзмацнення канкурэнцыі і чаканняў выхаду складной прылады ад Apple.

Пакінуць каментарый

Мадэль пад назвай Galaxy Z TriFold выйдзе ў продаж у Паўднёвай Карэі 12 снежня, а затым з’явіцца ў Кітаі, на Тайвані, у Сінгапуры, ААЭ і ЗША. Кошт прылады ў Карэі складзе 3,59 млн вон (каля $2440). У ЗША смартфон чакаецца ў першым квартале 2026 года.

Galaxy Z TriFold атрымаў G-падобную канструкцыю з двума ўнутранымі шарнірамі з тытана. У цалкам разгорнутым выглядзе дыяганаль экрана дасягае 10 цаляў, што робіць прыладу параўнальнай з кампактным планшэтам. Маса смартфона — 309 г, колер — толькі чорны.

Пры складанні экран хаваецца ўнутр корпуса, што абараняе яго ад пашкоджанняў. Калі панэль будзе складзена няправільна, смартфон аўтаматычна вібруе і выводзіць папярэджанне.

Ёмістасць акумулятара складае 5600 мА·г — гэта рэкорд сярод складных мадэляў Samsung. Батарэя размеркавана па трох панэлях, што павінна забяспечыць раўнамернае сілкаванне і стабільную работу. Падтрымліваюцца праводная зарадка магутнасцю 45 Вт і бесправадная — 15 Вт. Прылада працуе на OneUI 8 на базе Android 16, аснашчана 16 ГБ аператыўнай памяці і 512 ГБ ці 1 ТБ убудаванай памяці.

Асноўная камера складаецца з трох модуляў: 200-Мп шырокавугольнага, 10-Мп тэлевіка з трохкратным зумам і 12-Мп звышшырокавугольнага. З франтальных камер — дзве па 10 Мп. У рэжыме разгорнутага экрана TriFold дазваляе запускаць да трох аплікацый адначасова і прапануе інтэрфейс, блізкі да настольнага.

Аналітыкі адзначаюць, што выхад TriFold супадае з узмацненнем канкурэнцыі на рынку складаных смартфонаў. Кітайскія брэнды паскорылі распрацоўку аналагічных мадэляў, а ў 2026 годзе, паводле прагнозаў, свой першы складны гаджэт можа прэзентаваць Apple.

Эксперты лічаць, што Samsung выпусціла TriFold абмежаваным накладам як тэхналагічны пілот для тэставання механізмаў складвання, даўгавечнасці і аптымізацыі ПЗ.

У адказах ChatGPT з’явілася рэклама
Па тэме
У адказах ChatGPT з’явілася рэклама
Apple прэзентавала «авоську» для iPhone
Па тэме
Apple прэзентавала «авоську» для iPhone
iPhone 17 стаў самым паспяховым запускам Apple з часоў пандэміі
Па тэме
iPhone 17 стаў самым паспяховым запускам Apple з часоў пандэміі

Читать на dev.by