Samsung распрацоўвае праграму для самастойнага рамонту смартфонаў
Новы сэрвіс кампаніі дасць карыстальнікам кансультацыйныя і інфармацыйныя паслугі.
Новы сэрвіс кампаніі дасць карыстальнікам кансультацыйныя і інфармацыйныя паслугі.
Новы сэрвіс кампаніі дасць карыстальнікам кансультацыйныя і інфармацыйныя паслугі.
Samsung падала заяўку на рэгістрацыю таварнага знака, мяркуючы з якой кампанія распрацоўвае мабільную праграму для самастойнага рамонту смартфонаў і іншай тэхнікі. Праграма пад назвай Self Repair Assistant будзе дапамагаць у абслугоўванні смартфонаў, разумных гадзіннікаў, планшэтаў і слухавак.
З дапамогай сэрвісу карыстальнікі змогуць самастойна ўсталёўваць і рамантаваць прылады. Спачатку ў мабільнай праграме будзе інфармацыя толькі пра некаторыя флагманскія мадэлі, у будучыні спіс можа пашырыцца. Звестак пра тэрміны выхаду сэрвісу кампанія не ўдакладніла.
Раней Samsung запусціла праграму самастойнага рамонту ў ЗША. Праграма дазваляе карыстальнікам прылад Galaxy самастойна набываць запчасткі і інструменты і рамантаваць тэхніку дома. Сэрвіс ахоплівае некалькі прылад, уключна з серыяй Galaxy S20, трыа Galaxy S21 і Galaxy Tab S7+.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.