Самая высокааплатная — Scala, самая папулярная — JavaScript: вялікі даклад пра сферу распрацоўкі софту ад Jetbarins
Аналітыкі Jetbarins падзяліліся вынікамі даследавання State of Developer Ecosystem за 2023 год, у якім узяло ўдзел больш за 26 тысяч распрацоўшчыкаў з усяго свету. Ім прапаноўвалася расказаць аб ужываных мовах праграмавання, інструментах, фрэймворках, адукацыі, звычках і ладзе жыцця. Сёлета на фоне буму АІ у апытанне былі дададзеныя пытанні аб поглядах на тэхналогію, страхах перад ёй і дэлегаванні ёй задач.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.