Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Прыйдзецца пісаць код як пячорны чалавек»: збой Claude паказаў, наколькі распрацоўшчыкі ўжо залежаць ад ШІ

На гэтым тыдні ўзніклі перабоі ў рабоце ШІ-інструментаў Claude, і некаторыя распрацоўшчыкі сутыкнуліся з немагчымай задачай — пісаць код уручную.

Пакінуць каментарый

У панядзелак карыстальнікі пачалі масава скардзіцца на збоі ў сервісах Anthropic. На статуснай старонцы Claude паведамлялася пра павелічэнне памылак: людзі не маглі зайсці ні на Claude.ai, ні ў Claude Code. Праблемы працягваліся ў аўторак, а ў сераду ўсё пачынілі.

Збой паказаў адразу дзве рэчы: наколькі папулярным Claude стаў сярод распрацоўшчыкаў, і наколькі многія з іх ужо ад яго залежаць пры напісанні і выпраўленні кода. 

Сеньёр з Meta Гаурэш Пандзіт расказаў Business Insider, што інструменты кшталту Claude вельмі хутка ўбудаваліся ў штодзённую працу інжынераў. Калі сэрвіс лёг, ён проста пераключыўся на іншыя задачы — не звязаныя з кодам. Па яго словах, пісаць код уручную было б даўжэй: «Справа не ў тым, што навык кудысьці знік. Проста цяпер нават для самых простых рэчаў лягчэй скарыстацца LLM — гэта як адна кнопка: націснуў, і задача зроблена».

Дзясяткі карыстальнікаў Claude пісалі на Reddit і Discord, што самі не чакалі, наколькі прывыклі да такіх інструментаў. «Збой Claude адчуваецца нашмат мацней, калі разумееш, што ўжо аддаў яму палову свайго мозга», — адзначыў адзін. «Што ж, прыйдзецца пісаць код як пячорны чалавек», — пажартаваў іншы. У некага збой Claude «зламаў стартап».

ШІ ужо перавярнуў распрацоўку софта. З аднаго боку, праграмісты кажуць, што такія інструменты заўважна павышаюць прадуктыўнасць. З іншага — скардзяцца, што працы стала больш. Пры гэтым становіцца менш вакансій для джуноў. Некаторыя бігтэхі выкарыстанне ШІ ужо пачалі ўлічваць у перфоманс-рэвью. Але ў цэлым кіраўнікі перажываюць, што ў працаўнікоў могуць паступова атрафавацца навыкі, калі занадта залежаць ад ШІ.

Кіраўнік Claude Code Барыс Чорны ў панядзелак напісаў у X, што збоі адбыліся з-за «рэзкага росту колькасці карыстальнікаў, які перагрузіў сэрвісы». Усплёск адбыўся на фоне канфлікту Anthropic з Пентагонам і ўгоды, якую заключыла з ведамствам OpenAI. У аплікацыі Claude узляцелі загрузкі, а ў ChatGPT у 4 разы падскочыла колькасць выдаленняў.

Claude Code вельмі папулярны сярод распрацоўшчыкаў. Яго выкарыстоўваюць, напрыклад, інжынеры Meta, Netflix, Salesforce і Accenture. Былы менеджар Uber Гергей Арос нядаўна апытаў амаль тысячу падпісчыкаў пра тое, якімі ШІ-інструментамі яны карыстаюцца. Claude Code апынуўся на першым месцы. «Сёння Claude Code распаўсюджаны ў нашым апытанні амаль гэтак жа шырока, як быў GitHub Copilot тры гады таму», — напісаў ён. Адзін з распрацоўшчыкаў, з якім размаўляў Business Insider, таксама расказаў, што аддае перавагу Claude альтэрнатывам ад Google і xAI. «Я нават не заўважаў, наколькі людзі (уключаючы мяне) паспелі стаць залежнымі ад ШІ за такі кароткі час — пакуль не здарыўся збой Claude», — адзначаў ён.

Claude выціснуў ChatGPT з 1-га месца ў App Store на фоне спрэчкі Anthropic з Пентагонам — два месяцы таму быў 42-і
Claude выціснуў ChatGPT з 1-га месца ў App Store на фоне спрэчкі Anthropic з Пентагонам — два месяцы таму быў 42-і
Па тэме
Claude выціснуў ChatGPT з 1-га месца ў App Store на фоне спрэчкі Anthropic з Пентагонам — два месяцы таму быў 42-і
Карыстальнікі ChatGPT масава выдаляюць аплікацыю
Карыстальнікі ChatGPT масава выдаляюць аплікацыю
Па тэме
Карыстальнікі ChatGPT масава выдаляюць аплікацыю
Чытайце таксама
Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце
Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце
Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце
Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ
Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ
Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі
Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі
Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.