З кіраўніцтва OneSoil сышоў апошні кафаўндэр, запусціў новы праект у Польшчы
У канцы летась апошні з трох заснавальнікаў OneSoil Усевалад Генін адышоў ад аператыўнага кіравання. У мінулым месяцы прадпрымальнік запусціў новы праект у Польшчы, а OneSoil цяпер кіруюць швейцарскі інвестар Рожэр Энгельсма і нанятая ім украінская каманда. Пра гэта піша эканамічны аглядальнік Вадзім Сяховіч.
У канцы летась апошні з трох заснавальнікаў OneSoil Усевалад Генін адышоў ад аператыўнага кіравання. У мінулым месяцы прадпрымальнік запусціў новы праект у Польшчы, а OneSoil цяпер кіруюць швейцарскі інвестар Рожэр Энгельсма і нанятая ім украінская каманда. Пра гэта піша эканамічны аглядальнік Вадзім Сяховіч.
Старшыня савета дырэктараў швейцарскай ІТ-кампаніі Sequotech і інвестар у шэраг іншых мясцовых тэхнабізнесаў атрымаў кантроль у беларускім агратэху ў сярэдзіне 2024 года праз новага асноўнага ўласніка стартапа — швейцарскую кампанію Onesoil Holding з офісам пад Цюрыхам.
Пры Энгельсма платформу ўзначаліла каманда топ-менеджараў з Украіны. Дырэктарам OneSoil стаў адзін з галоўных мясцовых прыхільнікаў дакладнага земляробства — бізнесмен Сцяпан Зулінскі.
OneSoil быў створаны ў 2017 годзе ў Мінску Геніным і партнёрамі — Аляксандрам Якаўлевым і Вячаславам Мазаем. З 2021-га галоўны цэнтр распрацоўкі таксама знаходзіцца ў Польшчы, спачатку ён быў у Варшаве, а летась пераехаў у Кракаў.
Фінансавыя дадзеныя за 2024 год польскі офіс не публікаваў і яшчэ не паспеў за 2025-ы. Але новыя кіраўнікі неафіцыйна каментуюць, што мінулы год стаў найлепшым у гісторыі бізнесу па EBITDA і прынёс удвая больш выручкі, чым годам раней. У 2023-м яна складала 12,1 млн злотых ($3,26 млн).
Новы праект Kultura AG Генін зарэгістраваў у Варшаве ў сакавіку гэтага года. Ён таксама плануе развіваць агратэхналогіі і прадастаўляць «паслугі па праектаванні, правядзенні і аналізе сельскагаспадарчых палявых выпрабаванняў». Генін — толькі яго кіраўнік, асноўным уладальнікам Kultura AG у рэестрах пазначана праграмістка з досведам працы ў амерыканскім пастаўшчыку геаданых Kontur Кацярына Грудзінская.
OneSoil згарнуў дзейнасць у Беларусі ў 2022 годзе. Мясцовая юрыдычная асоба і былы рэзідэнт ПВТ «УанСоіл» былі ліквідаваны ў пачатку 2023-га.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.