Гейтс расказаў пра дзіцячую звычку, якая дапамагла яму дамагчыся поспеху

Біл Гейтс лічыць, што мог бы і не стаць мільярдэрам, калі б рос у сучасным свеце смартфонаў і сацсетак, якія пастаянна рассейваюць увагу дзяцей. Сузаснавальнік Microsoft падзяліўся ў сваім блогу, што наўрад ці б змог пабудаваць такога тэхнагіганта, калі б не бавіў шмат часу ў дзяцінстве, боўтаючыся з сябрамі, спазнаючы навакольны свет, чытаючы і праводзячы доўгія гадзіны ў разважаннях у сябе ў пакоі.

7 каментарыяў

«Калі я не мог супакоіцца або мне было сумна — або мяне каралі за дрэнныя паводзіны, — я знікаў у сваім пакоі і з галавой сыходзіў у кнігі або ідэі, часта праводзячы так гадзіны напралёт. Гэтая здольнасць запаўняць час гультайства глыбокімі разважаннямі і вучобай стала важнай часткаю маёй асобы», — напісаў Гейтс.

Ён дадаў, што гэтая звычка «перадвызначыла яго далейшы поспех».

У тым жа блогпасце мільярдэр расказвае пра кнігу «Тhe Anxious Generation» сацыяльнага псіхолага Джонатана Хайта. Яна прысвечаная праблеме смартфонаў і сацсетак, якія трансфармуюць дзіцячы мозг. Аўтар таксама сцвярджае, што гэтыя тэхналогіі шкодзяць псіхіцы дзяцей і што яны ўсё больш адчуваюць сябе самотнымі і схільнымі да дэпрэсіі. Акрамя таго, даследаванні паказваюць, што пастаяннае выкарыстанне негатыўна ўплывае на памяць і канцэнтрацыю ўвагі. Гейтс дадае, што пастаянныя адцягвальныя фактары і прырода сацсетак, якія выклікаюць прывыканне, вельмі абцяжарваюць развіццё ўвагі.

У мінулым Гейтс не раз згадваў, што сваім поспехам абавязаны любові да чытання і здольнасці сыходзіць у самаізаляцыю. У 1990-х у яго быў звычай раз на год на тыдзень адасабляцца ў доме на прыродзе, захапіўшы з сабой толькі «велізарную сумку з кнігамі і тэхнічнымі дакументамі». Гэта былі перыяды максімальнага засяроджвання, калі ён не правяраў электроннай пошты, каб спакойна «чытаць, думаць і пісаць пра будучыню». Гэта дапамагала яму генераваць маштабныя ідэі — накшталт неабходнасці распрацаваць браўзер у Microsoft. Сёння ж тэхналогіі пазбаўляюць людзей шанца факусавацца і разважаць глыбока, што крытычна неабходна для стварэння інавацый, лічыць Гейтс.

Подборка книг на новогодние каникулы от Билла Гейтса, которые помогут понять мир
По теме
Подборка книг на новогодние каникулы от Билла Гейтса, которые помогут понять мир
Гейтс сышоў з Microsoft, але працягвае ўдзельнічаць у яе справах і мае вялікі ўплыў
Па тэме
Гейтс сышоў з Microsoft, але працягвае ўдзельнічаць у яе справах і мае вялікі ўплыў

Читать на dev.by