Кандыдат зашыў у рэзюмэ сакрэтную фразу. З 73 рэкруцёраў заўважыў адзін
ІТ-менеджар Зміцер Брыцько вырашыў праверыць, наколькі ўважліва рэкруцёры вывучаюць рэзюмэ кандыдатаў. Месяц таму ён змяніў сваё CV на rabota.by, зашыўшы ў яго адмысловую фразу, — і папрасіў пачаць адказ менавіта з яе. Вынікі несуцяшальныя: пакуль толькі адная эйчарка з 73, што прагледзелі рэзюмэ, ужыла патрэбны выраз у сваім адказе.
Зміцер напісаў пост у лінкедзіне, у якім пахваліў рэкруцёрку — яна першая за ўвесь месяц пачала ліст са слоў «Forza Juve», як і прасіў у рэзюмэ кандыдат. На жаль, гэта была адмова. Але Зміцер кажа, што гэтая адмова яго ўзрадавала: хоць хтосьці паставіўся да справы з увагай.
Усяго Дзмітрый атрымаў 73 адказы ад эйчараў з розных кампаній. Вынік яго не здзіўляе:
— Я апісаў у пасце свой папярэдні досвед, калі я адмыслова рабіў памылкі ў дакументацыі, — і на працягу 6 гадоў іх ніхто не заўважаў. Упэўнены, што і рэкруцёры гэтак жа вывучаюць рэзюмэ кандыдатаў. Скажу больш: я ведаю гэта ад іх саміх, яны звяртаюць увагу толькі на досвед — і ўсё. Яшчэ ў нефармальнай гутарцы рэкруцёры казалі мне, што разглядаюць першыя 10-20 водгукаў. Астатнім аўтаматам адмовы.
Читать на dev.by