Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Сяргей Брын казаў пра АІ і будучую «тэхналагічную рэвалюцыю» на сходзе з супрацоўнікамі

Нядаўна сузаснавальнік Google Сяргей Брын вярнуўся ў кампанію, каб працаваць над яе АІ-праектамі. Таксама ён з’яўляецца на ўсеагульных сходах супрацоўнікаў. На адным з іх пры канцы верасня — яно было прысвечанае 25-годдзю Google — лідары тэхнагіганта згадвалі пройдзены за гэты час шлях. Брын, у прыватнасці, казаў пра дасягненні штучнага інтэлекту і пра тое, што чалавецтва перажывае «тэхналагічную рэвалюцыю». Аўдыязапіс сходу трапіў у распараджэнне Insider.

1 каментарый
Сяргей Брын казаў пра АІ і будучую «тэхналагічную рэвалюцыю» на сходзе з супрацоўнікамі

Нядаўна сузаснавальнік Google Сяргей Брын вярнуўся ў кампанію, каб працаваць над яе АІ-праектамі. Таксама ён з’яўляецца на ўсеагульных сходах супрацоўнікаў. На адным з іх пры канцы верасня — яно было прысвечанае 25-годдзю Google — лідары тэхнагіганта згадвалі пройдзены за гэты час шлях. Брын, у прыватнасці, казаў пра дасягненні штучнага інтэлекту і пра тое, што чалавецтва перажывае «тэхналагічную рэвалюцыю». Аўдыязапіс сходу трапіў у распараджэнне Insider.

Брын згадаў пра вучобу на інфарматыка ў 1990-х, калі патрэбы даследчыкаў у вылічальных магутнасцях былі значна сціплейшымі. А таксама пра раман Дугласа Адамса «Аўтаспынам па галактыцы», у якім суперкамп’ютар дае адказ «42» на «галоўнае пытанне жыцця, Сусвету і ўсяго іншага» і атрымлівае заданне стварыць яшчэ больш магутны суперкамп’ютар для пошуку пісьменнага пытання і адказу.

«Гэта тое, што, як мне здаецца, мы робім сёння», — адзначыў Брын. Паводле яго слоў, некаторыя з тых гіганцкіх мадэляў машыннага навучання, якія кампанія трэніруе многія гады — ад перакладу і апрацоўкі выяў да рэкламных сістэм і пошуку, — пачынаюць пашыраць межы пытанняў аб тым, што ў ісце азначае інтэлект і чаго можна дасягнуць, маючы ўсё больш і больш вылічальных магутнасцяў і выдатных ідэй.

«Я бачу сябе на парозе гэтай сапраўднай рэвалюцыі, і я мяркую, што многія з вас адчуваюць тое ж самае», — адзначыў кафаўндар Google.

Сяргей Брын і Лары Пэйдж сышлі з кіроўных пастоў Google у 2019 годзе. Яе і матчыну кампанію Alphabet узначаліў Сундар Пічаі. Але ў апошнія месяцы Брын з’яўляецца ў каліфарнійскай штаб-кватэры Google у Маўнцін-В’ю, дзе ўдзельнічае ў стварэнні АІ-мадэлі новага пакалення пад назвай Gemini. Таксама, паводле паведамлення Wall Street Journal, ён займаецца найманнем даследчыкаў.

Сяргей Брын вярнуўся да працы ў Google
Сяргей Брын вярнуўся да працы ў Google
Па тэме
Сяргей Брын вярнуўся да працы ў Google

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Двар Эв торжественно запаял золотом последний контакт. Двенадцать

телекамер неотрывно следили за каждым его движением - трансляция шла на
всю галактику.
Он выпрямился и кивнул Двар Реину. Затем подошел к выключателю,
который скоро замкнет цепь. К выключателю, соединяющему одновременно все
компьютеры всех обитаемых планет - девяносто шесть миллионов миров - в
суперсеть, которая объединит их в один суперкомпьютер, единую
кибернетическую машину, собравшую мудрость всех известных миров.
Двар Реин обратился с короткой, вступительной речью к биллионам
телезрителей и затем, после короткой паузы, он произнес:
- Пора, Двар Эв!
Двар Эв нажал выключатель. Раздалось мощное гудение, пошла энергия
девяноста шести миллионов планет. На бесконечно длинном пульте замигали
разноцветные огоньки.
Он отошел назад и громко провозгласил:
- Честь задать первый вопрос принадлежит вам, Двар Реин!
- Благодарю, - ответил Двар Реин, - Это будет вопрос, на который
не мог ответить ни один компьютер.
Он повернулся к пульту.
- Есть ли бог?
Могущественный голос раздался сразу.
- ДА. ТЕПЕРЬ БОГ ЕСТЬ!
Двар Эв понял не сразу, но потом страх исказил его лицо - он
бросился к выключателю...
Молния сорвалась с безоблачного неба и испепелила его на месте,
намертво запаяв соединение.