Сэрвіс для ананімных пытанняў Ask.fm закрываецца
Сэрвіс для ананімных пытанняў і адказаў завершыць працу 1 снежня. Канкурэнт Formspring, платформа была папулярная сярод карыстальнікаў у 2010-я.

Каманда платформы заявіла, што прычынай закрыцця стала «значнае скарачэнне карыстальніцкай базы». Новы акаўнт няможна зарэгістраваць ад 24 кастрычніка. Таксама паступова будуць выдаляць падтрымку функцый.
«На жаль, нашая платформа больш не адпавядае патрэбам сённяшніх карыстальнікаў сацсетак… Дзякуй усім, хто цікавіўся і задаваў пытанні, і ўсім, каму хапіла смеласці даць шчырыя адказы», — гаворыцца ў паведамленні.
Платформа, створаная ў Латвіі ў 2010 годзе, пазіцыянавала сябе як канкурэнта Formspring. Паводле даных кампаніі, аўдыторыя платформы складала да 215 мільёнаў карыстальнікаў, колькасць актыўных карыстальнікаў на год ацэньваецца ў 32 мільёны.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.