У Беларусі запусцілі сервіс для праверкі электроннага лічбавага подпісу на сапраўднасць
У Беларусі цяпер можна хутка, бясплатна і без устаноўкі складанага софту пераканацца, што электронны лічбавы подпіс у дакуменце — сапраўдны. Такі сервіс запусціў Нацыянальны цэнтр электронных паслугаў, паведамляе БЕЛТА.
У Беларусі цяпер можна хутка, бясплатна і без устаноўкі складанага софту пераканацца, што электронны лічбавы подпіс у дакуменце — сапраўдны. Такі сервіс запусціў Нацыянальны цэнтр электронных паслугаў, паведамляе БЕЛТА.
Праверка ЭЛП уключае некалькі этапаў. Сістэма правярае цэласнасць дакумента — гэта значыць, ці не быў файл зменены пасля подпісу. Таксама правяраецца статус сертыфіката: ці сапраўдны ён на момант подпісу і ці не адкліканы. Акрамя таго, сервіс правярае ланцужок даверу, каб пераканацца, што подпіс выдадзены акрэдытаваным пасведчальным цэнтрам.
Сервіс даступны на сайце trust.e-pasluga.by. Трэба выбраць файл, перацягнуўшы дакумент у спецыяльнае поле або загрузіўшы праз акно выбару файлаў, і націснуць кнопку «Пачаць працэдуру праверкі». Праз імгненне будзе бачны вынік.
Сервіс падтрымлівае абодва пашыраныя фарматы подпісаў. Далучаны подпіс захоўваецца ў самім файле дакумента. Адасоблены подпіс знаходзіцца ў асобным файле (звычайна з пашырэннем .sig) — у такім выпадку трэба загружаць абодва файлы: сам дакумент і файл подпісу.
У НЦЭП адзначылі, што сервіс прадастаўляе інфармацыю пра статус подпісу ў рэжыме анлайн і носіць выключна інфармацыйны характар. Ён закліканы дапамагчы хутка выявіць патэнцыйныя рызыкі і вырашыць, ці давяраць дакументу.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.