Сэрвіс Fin.do прыпыніў пераводы ў Беларусь і назад
Беларусь таксама знікла са спіса краін, якія падтрымліваюцца.
Платформа для P2P-пераводаў Fin.do перастала падтрымліваць пераводы ў Беларусь і з яе, піша Dzik Pic. У тэхпадтрымцы і апдэйтах на сайце паказваецца, што гэта часова (але як доўга, незразумела). І што пераводы па картах у іншых рэгіёнах працуюць у звычайным рэжыме.
Раней платформа анансавала, што ад 1 красавіка 2024 года сэрвіс больш не будзе падтрымліваць пераводы на карты Mastercard Прыёрбанка, Альфа-Банка, БелВЭБа і Белгазпрамбанка. А яшчэ — што ў выпадку з Прыёрам, Альфай і Белвэбам будуць працаваць карты Visa, але ў выпадку з Белгазпрамбанкам карты Visa падтрымлівацца таксама не будуць.
Але на той момант адпраўка грошай з Беларусі заставалася даступнай (галоўнае, каб не ў BYN).
Читать на dev.by