Siemens прадала ўвесь свой бізнэс у Расіі
Нямецкі канцэрн абвясціў пра продаж свайго фінансавага і лізінгавага бізнэсу ў краіне.
Нямецкі канцэрн абвясціў пра продаж свайго фінансавага і лізінгавага бізнэсу ў краіне.
Нямецкі канцэрн абвясціў пра продаж свайго фінансавага і лізінгавага бізнэсу ў краіне.
Кампанія апублікавала фінансавую справаздачу за чацвёрты квартал 2022 года, у якой адзначаны продаж расійскіх актываў. «Siemens прадала ўвесь свой фінансавы і лізінгавы бізнэс у Расіі пры канцы IV квартала 2022 фінансавага года [скончыўся ў верасні]», — гаворыцца ў справаздачы.
Канцэрн запусціў працэдуру сыходу з расійскага рынку ў маі пасля пачатку вайны ва Украіне. Кампанія паведамляла пра выхад з «Уральскіх лакаматываў» (СП з «Сінарай»), спыненне дзейнасці падраздзялення кампаніі «Сіменс мабільнасць». Siemens Energy, якая стала самастойнай кампаніяй у выніку карпаратыўнай рэарганізацыі канцэрна ў 2020 годзе, таксама паведаміла ў жніўні пра планы сыходу з расійскага рынку.
Паводле даных справаздачы, прыбытак прамысловага бізнэсу Siemens вырас на 38% да 3,2 мільярда еўра. Канцэрн прагназаваў страту каля 400 мільёнаў еўра прыбытку ад аперацый, звязаных з Расіяй па выніках фінансавага года. Выхад з расійскіх актываў працягнецца да канца 2022 года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.