Сісадмін ледзь не паралізаваў працу буйнога банка ў пошуках пазазямнога розуму
The Register расказаў гісторыю свайго чытача, які на мяжы стагоддзяў працаваў сістэмным адміністратарам у буйным інвестыцыйным банку і таемна скарыстаўся сваім службовым становішчам для пошуку іншапланецян. Назву банка выданне не дае, а імя чытача замененае на «Альф». Ён займаўся ўкараненнем і падтрымкай Windows NT на тысячах вельмі магутных па тых мерках працоўных станцый.
The Register расказаў гісторыю свайго чытача, які на мяжы стагоддзяў працаваў сістэмным адміністратарам у буйным інвестыцыйным банку і таемна скарыстаўся сваім службовым становішчам для пошуку іншапланецян. Назву банка выданне не дае, а імя чытача замененае на «Альф». Ён займаўся ўкараненнем і падтрымкай Windows NT на тысячах вельмі магутных па тых мерках працоўных станцый.
Якраз таго часу, у 1999 годзе, Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі запусціў праект SETI@home. Праграма, якую мог спампаваць любы ахвотны, задзейнічала вылічальныя рэсурсы іх камп’ютараў для апрацоўкі і аналізу сігналаў, якія паступілі з космасу. Гэта пазбаўляла навукоўцаў неабходнасці купляць дарагое абсталяванне. У 2020 годзе праект быў замарожаны.
Таксама ў SETI@Home была рэйтынгавая сістэма добраахвотнікаў, якія апрацавалі больш за ўсё даных. Ці то дзеля доказу існаванне жыцця па-за межамі Зямлі, ці то са славалюбных меркаванняў Альф вырашыў дапамагчы праекту, падключыўшы да яго банкаўскую сетку.
Акрамя працоўных станцый у Альфа быў доступ да даследчага цэнтра банка, у якім было багата спакуслівых машын, уключаючы тузін шмат’ядзерных сервераў, пару высокапрадукцыйных шматпрацэсарных працоўных станцый для кожнага з інжынераў лабараторыі ды розную іншую тэхніку. Усё гэтае дабро ў асноўным прастойвала начамі, і Альф вырашыў кінуць яго на карысць навукі, укараніўшы праграму навукоўцаў.
Ён стварыў версію кліента SETI, якая магла працаваць па сетцы на некалькіх працоўных станцыях адразу. У пошуку зялёных чалавечкаў ён задзейнічаў каля дваццаці лабараторных працоўных станцый і паўтузіна сервераў. Усё ішло паводле плана, і ўжо ў першы тыдзень сісадмін уварваўся ў топ-100 дабрадзеяў праекта.
Сисадмин сломал инфраструктуру работодателя, чтобы его вернули на работу и подняли зарплату
Але аднойчы зранку ў панядзелак Альфу патэлефанаваў бос і папрасіў хутчэй прыйсці на працу: мяркуючы з усяго, на інфраструктуру банка ішла маштабная вірусная атака. Калі Альф прыехаў у офіс, бос якраз дакладваў пра тое, што лабараторыя банка заражаная вірусам, які спажываў 100% магутнасцей працэсараў і распаўсюдзіўся на ўсе серверы і працоўныя станцыі ў ёй. Ён сказаў, што калі вірус распаўсюдзіцца далей, то ў банка будуць вельмі вялікія праблемы.
Здагадаўшыся, хто тут галоўны віноўнік, Альф зрабіў нявінны — але занепакоены — твар. У сісадміна быў скрыпт, які мусіў адключаць праграму SETI@home ў зададзены час і безадмоўна працаваў на працягу некалькіх тыдняў. Але аднойчы ён даў збой.
Каб пазбегнуць усеагульнай панікі, супрацоўнік хутка адключыў софт SETI на ўсім абсталяванні і замяў сляды, выдаліўшы яго з сеткі.
Экстранныя меры спрацавалі, і ўжо праз гадзіну праца сістэм аднавілася, а тое, што здарылася, палічылі проста анамаліяй. Паколькі ўсё абмежавалася лабараторыяй і больш не паўтаралася, глыбокага расследавання ніхто не праводзіў, логаў не правяраў, а Альф пазбегнуў выкрыцця, вымовы і звальнення.
Але няўдача не давала яму спакою, і ён вырашыў сам разабрацца, у чым была справа. Як выявілася, збой скрыпта справакавалі тэхнічныя працы, якія праводзіліся ў банку на выходных напярэдадні. У ходзе іх лабараторнае абсталяванне — разам з сеткавым накапляльнікам, дзе размяшчаўся скрыпт, — было часова адключанае ад камп’ютарнай сеткі банка, і той папросту не мог спрацаваць. Незадоўга да гэтага Альф увайшоў у топ-20 удзельнікаў SETI@Home.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.