Скарлет Ёхансан падала ў суд на АІ-праграму за капіраванне яе голасу
Актрыса падала ў суд на распрацоўшчыка праграм з тэхналогіямі АІ за несанкцыянаванае выкарыстанне яе імя ў рэкламе.

У роліку была рэклама праграмы Lisa AI: 90s Yearbook & Avatar, відэа ўтрымлівала згенераваную версію голасу актрысы. Спачатку паказваюць Ёхансан за кулісамі здымак фільма «Чорная ўдава», дзе яна кажа: «Як маецеся, спадарства? Гэта Скарлет, і я хачу, каб вы пайшлі са мной».
Затым выява актрысы знікае, і згенераваны голас, падобны да яе ўласнага, працягвае: «Яно не абмяжоўваецца толькі аватарамі. З АІ вы можаце ствараць выявы з тэкстам і нават відэа. Думаю, вы не маеце гэта прапусціць». Унізе распрацоўшчык размясціў тэкст: «Выявы створаныя Lisa AI. Яны не звязаныя з гэтым чалавекам».
Адвакат актрысы Кевін Ёрн заявіў: «Мы не прымаем такіх рэчаў з бестурботнасцю. У адпаведнасці з нашым звычайным парадкам дзеянняў мы вырашым гэтую праблему ўсімі даступнымі сродкамі прававой абароны».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.