Колькі каштуе MediaCube пасля ўгоды з кіпрскім медыяхолдынгам? Ацэнка эксперта
Медыяхолдынг TheSoul Publishing, які базуецца на Кіпры, купіў кантрольны пакет акцый беларускай кампаніі Mediacube-сертыфікаванага партнёра YouTube і Meta. Сума ўгоды не называлася, але экспэрт у інвестыцыях паспрабаваў ацаніць кампанію.
Медыяхолдынг TheSoul Publishing, які базуецца на Кіпры, купіў кантрольны пакет акцый беларускай кампаніі Mediacube-сертыфікаванага партнёра YouTube і Meta. Сума ўгоды не называлася, але экспэрт у інвестыцыях паспрабаваў ацаніць кампанію.
Кіраўнік R136 Ventures Дзяніс Яфрэмаў даў ацэнку кампаніі на просьбу The Future Media.
Паводле слоў Яфрэмава, Mediacube дэманструе добрую фінансавую траекторыю. У 2022 годзе выручка кампаніі ўпала на 22%, EBITDA — на 37%, аднак ужо наступным годам страты ўдалося пакрыць ростам гэтых паказчыкаў на 54% і 107% адпаведна. І яны працягваюць расці ў 2024-м — на 34% і 81% адпаведна. За 9 месяцаў гэтага года кампанія зарабіла 12 млн долараў, даход ад кліентаў за гадавую падпіску (Annual Recurring Revenue) у трэцім квартале склаў 14 млн долараў.
Улічваючы звычайны мультыплікатар угод па зліцці-паглынанні, Яфрэмаў дапускае, што кошт Mediacube можа дасягаць 150-160 мільёнаў долараў. Аднак з папраўкай на стан рынку і стрыманасць пакупніка эксперт мяркуе, што ацэнка знаходзілася ў дыяпазоне 50-100 мільёнаў і, хутчэй за ўсё, у ніжняй яго частцы, 60-75 мільёнаў долараў.
Кампанія Mediacube заснаваная ў 2012 годзе. Фаўндар і гендырэктар — Міхаіл Бычанок. Кампанія распрацавала фінтэх-сістэму, якая дазваляе крэатарам кіраваць сваімі даходамі з дапамогай розных інструментаў.
Юрыдычная асоба ў Беларусі — «ЭмСіЭн Глобал». Падраздзяленні MediaCube ёсць на Кіпры, у Расіі, Канадзе, Польшчы, Казахстане. За мінулы год абарот кампаніі перавысіў 126 млн долараў.
Холдынг TheSoul Publishing быў заснаваны ў 2016 годзе. Штаб-кватэра знаходзіцца на Кіпры, а вытворчыя студыі і офісы размешчаныя ў Еўропе і ЗША.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Not bad - что Кеп сказал на Минской палубе , рассредоточиться по бедронкам ? Флот будет набран на кипрах ?