Колькі важыць інтэрнэт? Навукоўцы спрачаюцца: ад кроплі да аўтамабіля
Інтэрнэт велізарны, але ці мае ён фізічную масу? Часопіс WIRED вырашыў разабрацца, колькі важыць не інфраструктура сеткі, а сама інфармацыя ў інтэрнэце.
Інтэрнэт велізарны, але ці мае ён фізічную масу? Часопіс WIRED вырашыў разабрацца, колькі важыць не інфраструктура сеткі, а сама інфармацыя ў інтэрнэце.
Інтэрнэт велізарны, але ці мае ён фізічную масу? Часопіс WIRED вырашыў разабрацца, колькі важыць не інфраструктура сеткі, а сама інфармацыя ў інтэрнэце.
Паколькі для захоўвання і перадачы дадзеных патрабуецца энергія, а энергія, паводле Эйнштэйна, валодае масай, масу інтэрнэту можна тэарэтычна вылічыць. У 2006 годзе фізік з Гарварда Рассэл Сейтз падлічыў, што калі ўлічыць энергію, якая сілкуе серверы, інтэрнэт важыць каля 50 грамаў — прыкладна столькі ж, колькі пара трускавак.
З таго часу гэта метафара прыжылася, хаця з развіццём тэхналогій — ад інстаграма да выбуху штучнага інтэлекту — некаторыя жартуюць, што інтэрнэт цяпер «пацяжэў» да вагі бульбіны. Аднак у тым жа 2006 годзе часопіс Discover прапанаваў іншы падыход: ацаніць масу электронаў, што кадуюць біты інфармацыі. Паводле іх разлікаў, з улікам трафіку ў 40 петабайт інтэрнэт важыў усяго 5 мільённых доляў грама — як кропля клубнічнага соку.
Сучасныя навукоўцы скептычна ставяцца да гэтых метадаў. Крыстафер Уайт, прэзідэнт NEC Laboratories America, назваў 50 грамаў «проста памылковымі», а разлікі Discover — занадта спрошчанымі, бо колькасць электронаў залежыць ад чыпаў і схем. Замест гэтага Уайт прапанаваў трэці спосаб: уявіць, што ўсе дадзеныя інтэрнэту сабраныя ў адным месцы, і вылічыць мінімальную энергію, неабходную для іх кадавання.
Паводле прагнозаў International Data Corporation, да 2025 года аб’ём дадзеных у інтэрнэце дасягне 175 зетабайт (1,65×10²⁴ бітаў). Скарыстаўшыся формулай E = mc² і ўлічыўшы тэмпературу (у холадзе дадзеныя «лягчэйшыя»), Уайт атрымаў масу інтэрнэту — усяго 5,32×10⁻¹⁴ грама, або 53 квадрыльённыя долі грама.
Але існуе і больш канкрэтная ацэнка. Навукоўцы прапануюць вымяраць інтэрнэт у тэрмінах ДНК, дзе 1 грам можа закадаваць 215 петабайт дадзеных. Для 175 зетабайт спатрэбілася б 960 947 грамаў ДНК — гэта эквівалент 64 000 клубніц, трэці Cybertruck або 10,6 сярэднестатыстычных амерыканскіх мужчын.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Чтобы высчитать вес интернета, нужно массу интернета умножить на ускорение интернета
что-то это больше похоже на силу интернета.
А вес — это и есть сила. Измеряется в Ньютонах.